Пасля ўсіх даступных крыніц інтэрнэтнага пошука варта звярнуць сваю ўвагу і на архівы. Я распавяду пра свой вопыт працы з архівамі. Вядома ён не поўны і працаваць я пайшла ў архівы зусім нядаўна, але спадзяюся нешта цікавае вы даведаецеся і з гэтага раздзела. Набліжаецца лета і калі вы не з Мінску, магчыма ў вас атрымаецца летам знайсці час і прыехаць у госьці да сваякоў ці сяброў у сталіцу для працы ў архіве.
Першы архіў у які я б прапанавала звярнуцца тым, хто толькі пачынае працаваць з радаводам гэта Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.
Знаходзіцца ён у будынку Нацыянальнай бібліятэкі, уваход з іншага боку. У архіве ў першую чаргу варта шукаць інфармацыю па "Усесаюзнаму перапісу насельніцтва 1926 года". Калі вы паходзіце з Заходняй Беларусі, то архіў вам не падыходзіць, бо дадзеныя прадастаўлены як раз толькі па Усходняй Беларусі. Для тых, хто не памятае дакладныя гістарычныя падзеі, то патлумачу, што ў 1921 годзе, пасля Рыжскай дамовы Беларусь была падзелена паміж Польшчай і СССР на дзве часткі. У 1925 годзе на ўсёй тэрыторыі СССР была праведзена перапіс насельніцтва. Ці магчыма знайсці ў сучаснай Беларусі дадзеныя па перапісу 1931 года ў Заходняй Беларусі я пакуль не ведаю. Мае продкі пакуль па радаводу жывуць у памежжы.
Сёння шмат людзей даведваюцца пра магчымасць працы з дадзеным матэрыялам і звяртаюцца за інфармацыяй у архіў. За час маёй працы я кожны дзень бачыла новага чалавека, які запаўняў анкету і цікавіўся менавіта перапісам насельніцтва. Не трэба быць ідэалістам, але сярод іх сустракаюцца і тыя, каго цікавіць графа "нацыянальнасць", бо яна патрэбна для атрымання "Карты паляка".
Праца ў архіве бесплатная. Патрапіць у архіў вельмі проста, дастаткова ўзяць з сабой пашпарт, ведаць прозвішчы сваіх продкаў (мужчынскую палову), усё астатняе вам патлумачаць супрацоўнікі архіва. Заказы робяцца загадзя і выконваюцца праз некалькі дзён. Іншагароднім, калі дакументы ў электронным выглядзе прадастаўляюцца для працы праз 2 гадзіны, у папяровым крыху болей. Але варта патэлефанаваць і давадацца як вам лепш арганізаваць працу ў спецыяліста, каб не атрымалася так, што вы прыехалі за некалькі дзясяткаў ці болей кіламетраў, а дзень працы пройдзе непаспяхова.
Якую ж нфармацыю вы знойдзеце падчас працы з дакументамі перапісу насельніцтва.
Першапачаткова варта шукаць і адкрываць для сябе "Пасяленскія спіскі" дзе ў асобных тэчках па абласцях і раёнах захоўваюцца спісачныя дадзеныя населеных пунктаў. Можна знайсці вёску, горад, хутар, засценак, пасёлак дзе жылі вашыя продкі, главу сям'і (абавязкова мужчына, рэдка калі жанчына), нацыянальнасць (у перапісах Расійскай імперыі яе не было, тут указваецца ўпершыню), колькасны склад сям'і (мужчын/жанчын), валоданне зямлёй.
Напрыклад:
Астрашыцка-Гарадоцкі раён, Бяларуцкі с/с
вёска Прамень (былая сядзіба Якубавічы)
Адынец Альгерд Казіміравіч. Беларус. 3 муж/4 жан. Землеўладанне - черазпалосіца.
Спіскі населеных пунктаў пададзены не ў алфавітным парадку, таму проста сядзіце і гартаеце справу патрэбанага вам раёна.
На сённяшні момат амаль усе раёны перапісу адлічбаваныя, таму хутчэй заўсё дадзеныя вы будзеце глядзець у электронным фармаце на кампутарах чытальнай залі.
Парада. Калі працуеце з дакументам, то раю адразу пазначаць нумар справы і старонка на якой вы ўзялі інфармацыю, каб далей калі вам раптам будзе патрэба вярнуцца да тэчкі вы б разумелі, дзе і што шукаць.
Калі ў вызначаным раёне не знаходзіце населены пункт, значыцца вы памыліліся з ведамі яго прыналежнасці. Трэба знайсці інфармацыю да якога дакладна раёна вашыя сваякі адносіліся на момант 1926 года. Прасцей гэта зрабіць па кнігах Памяць, якія выдаюцца па кожнаму раёну і ўтрымліваюць у сябе звесткі не толькі па загінуўшым падчас Другой сусветна вайны, але і распавядаюць гісторыю населеных пунктаў адкуль праходзілі людзі. Знаходзіце сваю вёску і глядзіце ў які перыяд гісторыі да якога раёна яна адносілася.
Але сустракаюцца выпадкі, калі і гэтыя дадзеныя падманваюць. Так у мяне здарылася з вёскай Трамец Калінкавіцкага раёна. Прагледзіла ўвесь раён дважды і нічога не знайшла, хаця ў кнізе Памяць пазначана, што вёска адносіцца менавіта да гэтага раёна. Тады, прыходзіцца ўключаць інтуіцыю і замаўляць раёны якія знаходзяцца побач. У маім выпадку гэта Парыцкі і Азарыцкі раёны. Вёска была знойдзена ў Азарыцкім раёне.
Падчас працы ў архіве я выпісваю ўсіх з прозвішчам якое мяне цікавіць. Раней людзі сяліліся больш скучана, сустракаюцца цэлыя вёскі з адным прозвішчам, таму верагоднасць, што пералічаныя персоны могуць быць вашымі сваякамі досыць вялікая. Хаця ў майго дзядулі, было некалькі чалавек з яго прозвішчам, і ён не аднаразова падкрэсліваў, што гэта не сваякі. Ужо пазней, падчас працы ў гістарычным архіве, я знайшла гэтаму пацвярджэнне.
Пасля апрацоўкі "Пасялковых спісаў" і калі вы ведаеце дакладную назву населенага пункта, а таксама да якога раёне і сельсавета ён адносіўся, можна замаўляць "Спісы сялянскіх гаспадарак і звесткі аб іх стане".
У гэтых дакументах вы здолееце знайсці ўжо больш дэтальны пералік маёмасці, якой валодалі продкі, а таксама інфармацыю пра населеныя пункты дзе яны жылі.
Па кожнаму сельсавету прадастаўлены зводныя табліцы дзе ўказаны ўсе населеныя пункты дадзенага сельсавета, да якой воласці адносіліся да 1923 года, адлегласць ад іх да... чыгуначнай станцыі, сталіцы, сельсавета, базара (усе лічбы ўказываліся ў вёрстах). Таксама ў табліцах прысутнічаюць графы з інфармацыяй пра школы - да якой школы адносілася вёска і колькі класаў у ёй было. Атрымаўшы вось такую разгорнутую інфармацыю па светаўспрыняццю вашых продкаў крыху змяняюцца адносіны да ўяўлення жыцця тагачасных жыхароў Беларусі, бо зараз ўсё прыведзена на прыкладзе не эфемерных незнаёмцаў з падручніка, а на прыкладзе дакладных персон з вашага роду.
Далей у гэтай справе вы знойдзем табліцу ў якой будзе распісана ўсё чым на момант перапісу валодала ваша сям'я: жывёлы (каровы, коні, валы, свінні і іншая), землеўладанне (хутарское, атрубное, черазпалосіца, несялянскае), ці былі пісьменныя ў сям'і акрамя дзяцей, ці валодалі вашыя продкі малацілкамі, ветракамі і млынамі, ці валодалі яны нейкім іншым спецыяльнасцямі (сталяр, гарбар і г.д.). У большасці выпадках будзе напісана, што ва ўладанні было па 1 карове і 1 кабыле, але ёсць выключэнні з правілаў і можна адкрыць для сябе цікавую інфармацыю пра продкаў. Адзінае пытанне да гэтага пераліку толькі ў тым, наколькі дакладна вашыя продкі захацелі распавесці пра ўсё што мелі ў наяўнасці перад перапісчыкамі. А можа вашыя сваяк як і мае выпусцілі скаціну ў лес, пакуль ў вёсцы яе перапісвалі?
Акрамя перапісу маёмасці у спісках сялянскай гаспадаркі можна знайсці і нечаканыя адкрыцці для сябе ў генеалагічным плане.
Калі ў "Пясяленскіх спісках" указываецца глава сям'і то ў спісках гаспадаркі ўказываецца ўладар. Магло атрымацца так, што у адной сям'е частка жывёліны ці маёмасці была запісана на маці, бабку, дарослага брата ці сястру. Я і такім чынам знайшла некаторыя імёны са свайго радавода.
Калі вам пашансціла, і вы паходзіце з мясцовасці дзе захаваліся справы з "Асабістымі лісткамі", то тут вы знойдзеце, яшчэ больш інфармацыі. Але ў асноўным гэта якраз тычыцца толькі часткі Віцебскай вобласці і паўночнай часткі Мінскай вобласці.
Ну і калі раптам, вы паходзіце з двух вёсак дзе захаліся сямейныя карткі дзе ўказаны ўсе паімённа - вы проста ўлюбёнец лёсу.
Чым больш вы працуеце з архіўнымі дадзенымі, тым больш дакументаў вам хочацца для сябе адкрыць. Я распавяла зараз толькі пра працу, з якой упершую чаргу працуюць генеёлагі ў архіве - "Перапіс насельніцтва". Магчыма наперадзе, ёсць яшчэ новыя адкрыцці.