Пошук сваіх каранёў

Mar 25, 2019 06:20

А раптам хто тут цікавіцца сваімі каранямі. Ці можа збіраецца заняцца пошукам.

То гэта інфармацыя можа вас зацікавіць.

У сераду 27 сакавіка, а 16 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца навукова-практычны семінар па складанні радаводу. Таксама навукоўцы распавядуць пра рэдкія малавядомыя геналагічныя крыніцы, якія можна знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы, распавядуць, па якіх напрамках можна рабіць пошук, і да якога калена можна давесці свой радавод.




Плануецца чатыры даклады.

Лісейчыкаў Д.В., кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара НГАБ.
Тэма: Архівы і генеалагічны «бум»: дзе і як шукаць сваіх продкаў.

Урублеўскі В.В., кандыдат гістарычных навук, загадчык сектара тэматычных даследаванняў і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГАБ.
Тэма: Генеалагічная асвета ў Беларусі на сучасным этапе.

Глінскі Я.С., загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі аддзела публікацыі дакументаў НГАБ.
Тэма: Фальсіфікацыі генеалагічных дакументаў: як выявіць старажытную падробку?

Сцебурака А.М., загадчык НДА кнігазнаўства, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Тэма: Рукапісныя крыніцы па генеалогіі ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

І самае каштоўнае, гэта тое, што вы можаце запытацца ў людзей, якія ведаюць дзе шукаць і як шукаць, і паспрабаваць знасці адказы на пытанні з якімі вы ўжо сутыкнуліся пры пошуку сваіх продкаў. А раптам яны дапамогуць вам абыйсьці той камень, які не дае рухацца далей.

Калі зручней паставіць напаміналку сабе ў фэйсбуку пра мерапрыемства, то вось спасылка https://www.facebook.com/events/429736757773582/

А пра цудоўную праграму ў якой я раблю дрэва роду я ўжо распавядала некалі. https://azarkinm.livejournal.com/169753.html . За час расповяду пра яе ўжо шмат чаго змянілася. Я здолела аб'яднаць две вялізарныя веткі якія вяліся асобна першапачаткова. Дрэва маё і дрэва мужа зараз сталі адным спісам, што значна спрашчае жыццё ў пошуку інфармацыі, і пасля аб'яднання колькасць персон вырасла да 700 чалавек. Дарэчы, я апошнім часам актывізавалася ў пошуках, бо падштурхнулі жыццёвыя нейкія віры і падзеі. Але відаць ужо пра свае цікавыя маленькія адкрыцці распавяду ў наступны раз, бо гэта будзе расповяд пра працу ў архівах і пытаннях з якімі я сутыкнулася там.

радавод, свае карані

Previous post Next post
Up