СЫНКАВІЧЫ (Гарадзенская вобласць)

Dec 23, 2014 18:59

Вёска Сынкавічы Зельвенскага раёна прыцягвае як дарослых так і малых турыстаў нашай краіны храмам, які тут знаходзіцца, а яго фатаздымкі відаць бачылі ўсе на ўроках гісторыі.





Дакладную дату будаўніцтва царквы вызначыць пакуль не атрымалася. Частка гісторыкаў кажа, што царква збудавана нейдзе ў 1407 годзе ўдзячным Вітаўтам, які тут хаваўся ад Ягайла. Іншая частка схіляецца да больш позняга перыяду з'яўлення храма, калі за дату пачатка будаўніцтва бярэцца сярэдзіна XVI стагоддзя. Але ўсёроўна, ўсе гэтыя факты ставіць Сынкавіцкую царву да шэрагу старых храмаў на тэрыторыі Беларусі.



Нават калі і не ведаць дату будаўніцтва, вонкава кожны чалавек можа сказаць, што царква сапраўды старая.



Што тычыцца стыля, то часам можна сустрэць характэрыстыку "беларуская готыка", дзе змяшаліся некалькі стыляў - старажытнарускі, раманскі і гатычны.





Сынкавіцкая царква - гэта царква абарончага тыпу, збудаваная з масіўнымі вежамі ды байніцамі. Падчас аблогі ў сярэднявеччы навакольныя дамы маглі схавацца ў царкве і нават вытрымліваць аблогу. Асаблівасцямі будынка з'яўляюцца - наяўнасць на фасадзе "ліхтарыка" (дазорнага вакна), з якога вялося назіранне за наваколлем; тры абсіды знаходзяцца пад адным дахам, хаця звычайна кожная мела свой дах; пад кожнай вежай і пад цэнтральнай падлогай знаходзяцца памяшканні склепаў. Таўшчыня сцен сынкавіцкага храма - паўтары метра.



Вядома за свой вялікі век існавання царква прыцярпела пераплаванні і дабудовы. Так у 1760 годзе да царквы быў дабудаваны бабінец.



А ў 1891 годзе перад царквой пабудавалі званніцу, якая ўжо тады не ўпісвалася ў архітэктурны стыль храма і выклікала шмат нараканняў. Але тое што адбылося зараз, пасля праведзенай рэстаўрацыі, дык увогуле не паддаецца ніякай крытыкі.



За такую рэстаўрацыю трэба сказаць вялікі дзякуй "Руснафты". Якая пазалаціла і пабяліла званніцу.


Акрама царквы ў Сынкавічах калісьці месцілася тры сядзібы. З іх дзве разбураны, а адна знаходзіцца ў не вельмі добрым стане. Таксама можна паглядзець былы бровар і вэндлярню. Вось хіба і ўсё. Але ўсёроўна ў першую чаргу Сынкавічы прыцягваюць да сябе турыстаў храмам, які камусьці нагадвае непрыступную крэпасць, а камусьці невялікі сарэднявечны палац.



Пабачыце ўказальнік на Сынкавічы, то звярніце, не пашкадуеце.

Зельвенскі раён, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Гарадзенская вобласць

Previous post Next post
Up