Гэты пост боль ш расповяд пра тое, якія змены адбыліся ў Залессі за год рэстаўрацыі. А для тых каму цікава пачытаць гісторыю месца і палаца раю пайсці па спасылцы
http://azarkinm.livejournal.com/131843.html-----------------------------
Залессе - гэта месца, якое напачатку ХІХ стагоддзя называлі “Другімі Афінамі”, дзе пастаянна гасцявалі мастакі, музыкі ды акторы, дзе быў напісаны знакаміты Паланэз Агінскага, дзе гадаваліся дзеці, збіраліся творы і дзе проста было цудоўна адпачыць. У 2013 годзе, калі мы былі тут з вандроўкай, у гэта цяжка было паверыць.
Славуты палац Агінскага зачынілі на рэстаўрацыю ў 2011 годзе. І калі яшчэ ў мінулым годзе падавалася, што рэстаўратары не паспеюць да 150-годдзя знакамітага музыкі, то ў 2014-м з’явілася надзея.
Унутраныя працы паглядзець не давялося, але вонкава палац ужо выклікае гонар, а не сум.
Пакуль тут адкрыты толькі пакой дзе адбываюцца ўрачыстыя мерапрыемствы,
ды вітальня, дзе можна пабачыць радавод Агінскага зроблены супрацоўнікамі музея.
Але няспешна крочачы па парку атрымліваеш проста вялікі эмацыйны зарад.
Акрамя палаца пакрыху прыводзяць да лепшага наваколле.
Так былі пачышчаны памятныя камяні і адноўлены на іх надпісы. (раней яны былі проста абведзены крэйдай і кожны раз падцякалі ад дажджу).
Да камня памяці гувернёра Агінскага Жаан Ралея адноўлены мост.
Вакол млына прыбралі некалькі дрэваў, што робіць надзею на вастанаўленне і яго былога выгляда.
У чаканні аднаўлення знаходзіцца і возера каля палаца,
павільён у парку,
і некаторыя гаспадарчыя пабудовы калісьці буйнога маёнтка.
Будзеце каля Маладзечна, заедзьце ў Заселле. Не пашкадуеце.
Мая бабуля заўсёды казала “косці цэлы - мяса нарасце”, так і я адношуся да будынкаў якія аднаўляюцца. Так, магчыма спачатку калекцый музейных тут багатых не пабачыш, але… галоўнае каб былі яны, усё астатняе верніцца пакрыху.