ДУКОРА (Мінская вобласць)

Sep 18, 2014 20:26

Дукора гэта мястэчка, дзе адбываліся балы на якія збіралася эліта краіны, дзе размяшчалася адна з самых вядомых стайняў па вырошчванню племянных каней. Мястэчка, дзе сучасная школа стаіць на падмурках старага палаца, а ўязная брама ўяўляла сабой вельмі сумныя, хоць і маляўнічыя руіны. Мястэчка, якое лічылі сваім домам весяльчак Ашторп і адданы рускі падданы Гантынг.
Але… некалькі год таму тэрыторыю выкупілі, каля вежы з’явілася будаўнічая тэхніка і пачалося аднаўленне.



Сучасны ўладар збіраецца зрабіць з Дукоры, “другія Дудуткі” (як ахарактаразаваў нам сітуацыю ахоўнік).


Пра колеры самой вежы прамаўчу, бо іх вядома можна і памяняць. Дык што ж зараз можна знайсці у Дукоры на сённяшні момант?


Справага боку ад брамы пабудавана стайня, дзе месцяцца сані ды павозкі на якіх катаюць у асноўным гасцей вяселля.

А злевага боку размешчаны маленькія хацінкі. У першым месціцца каваль са сваім інвентаром. У другім займаюцца пляценнем з лазы ды саломы. І калі па першай хатке нічога не скажаш, то па другой можна адразу пабачыць, што тут сапраўды працуе майстар на ўсе рукі. Навокал хаткі растаўлены працы мастра з лазы.


Карчма, знаходзіцца далей па сцяжынцы ад гэтых домікаў. Тут можна ўжо зараз прасці вяселле ці юбілейны вечар.


Цешыць, што акрамя новых будынкаў уладары займаюцца адначасова і ўпрыгожваннем тэрыторыі.


Так каля карчмы з’явіўся вось такі цудоўны двухсэнсоўны помнік. Помнік нібыта складаецца з двух гарлачыкаў. Адзін - звычайны вясковы гарлачык на якім паказаны добры чалавек з ўсмешкай на вуснах.


Другі - з покрыўкай атаясамлівае гарлачык з гарэлкай і на ім ужо зусім іншы выгляд чалавечай натуры. :-)


На цэнтральнай плошчы каля брамы размясціўся міні-фантан.


З выявамі лесавіка і вадзянога.




Таксама запланавана з’яўленне тут і вялікага фантана, а пакуль толькі вось такі шланг не маляўніча падае ваду ў сажалку.


Па парку раскіданы маленькія збудаваныя ці то хаткі, ці то выставачныя домікі, сэнс якіх яшчэ незразумелы нам застаўся.






А тыя, хто хоча зліцца з прыродай можа прагуляцца да міні-пірса і зрабіць сапраўды маляўнічыя фатаздымкі на сажалку, якую выкапалі тут яшчэ ў ХІХ стагоддзі Гартынгі.


Калі вы збіраецеся даехаць да мястэчка, то хуценька знаёмцеся гісторыяй гэтых мясцін - ДУКОРА (Мінская вобласць) http://azarkinm.livejournal.com/121471.html


А каб адчуць, якая ж дукорская вежа была да гэтуль, некалькі старых фатаздымкаў.


пачатак ХХ ст.



пачатак 2000-х



і самы відаць галоўны камень сутыкнення - цэгла.

І вельмі цікавы і падрабазны расповяд пра Дукору чытайце ў dmitrij-kr
Частка 1 http://dmitrij-kr.livejournal.com/92858.html
Частка 2 http://dmitrij-kr.livejournal.com/92951.html
Частка 3 http://dmitrij-kr.livejournal.com/93405.html


Мінская вобласць, Мінскі раён, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі

Previous post Next post
Up