РЭЧЫЦА (Гомельская вобласць)

Sep 28, 2013 14:58

Калі будзеце вандраваць па поўдню Беларусі, дакладней ў Гомельскай вобласьці, ды яшчэ на машыне, не палянуйцеся і праедзьце па трасе Гомель-Мазыр. Тут месцяцца каля самай дарогі працуючыя нафтаздабываючыя вышкі. А калі вы маеце ў машыне дзяцей, пазітыўныя ўражанні для іх будуць забяспечаны. Дзе яшчэ можна пабачыць, як плаўна падымаюцца і падаюць уніз “малаточкі” на палі. :-)



Так выглядае поле з вышкамі і каб не позняя вандроўка, то вядома падыйшлі бы бліжэй да тых самых “малаточкаў”, бо стаяць некаторыя з іх амаль каля самай дарогі, літаральна ў 3-х метраў ад шашы.

А пад Рэчыцай можна сустрэць такі сваеасаблівы помнік-рэкламу.


Помнік “Нафце”, а дакладней яе здабычы на Беларусі. Калі вы спыніцеся, вы даведаецеся амаль усё што трэба ведаць пра гісторыю здабычы :-) простаму турысту-беларусу.

І тое што адкрылі залежы нафты ў 1964 годзе ў нашай краіне.


І тое што ў 1998 годзе было выкачана з зямлі беларускай аж 100 000 000 тон чорнага золата.


А таксама пабачыце як выглядае нафтавы венцель, які перакрывае падачу яе наверх.


Хутка, сціпла і пазнавальна. :-)

А зараз мапа для пошука.



Гомельская вобласць, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі

Previous post Next post
Up