Вёска Лукавец, Вілейскага раёна, знаходзіцца зусім побач з Мінскам. І таму, можа і варта запланаваць вандроўку ў былы маёнтак Шумскіх, бо даехаць будзе проста, што-што, а дарогі ў нас чысцяць зімой рэгулярна.
Вёска Лукавец вядома з 1575 года як уласнасць Яна Паца (дзяржаўны дзеяч ВКЛ, чашнік ВКЛ, мінскі ваявода, камянецкі і даўгялішскі стараста).
У пачатку ХІХ ст належыць Брыгіце Шумскай, якія і пабудавала тут у 1820-я гады сядзібны дом і гаспадарчыя будынкі ў стылі класіцызму. Нажаль зараз у парку вы не знойдзеце саму сядзібу, ад яе засталіся толькі рэшткі фундаменту з паграбамі.
А вось гаспадарчыя будынкі, пакуль, падкрэслю гэта слова, пакуль яны яшчэ стаяць каля параднай алеі. Для параўнання вам фота, каб зразумелі чаму я скіптычна так выкарыстоўваю слова пакуль.
2001 год. Як бачна на фота дах на кароўніку яшчэ ёсць, зараз ад яго не засталося нічога.
“Пра будаўніцтва будынкаў пры Брыгіце сведчаць надпісы на камянях” - Гэта словы з кнігі Федарука, але рэчаіснасць куды больш празаічная - напісы ў сучасных умовах цяжка знайсці, нават дабрацца да будынкаў вельмі цяжка. Бо недагледжанасць за будынкамі прывяла да таго, што яны поўнасцю зараслі новымі парасткамі дрэваў, якія вядома ўжо не з’яўляюца каштоўнымі экзеплярамі, а ўлетку там проста ўсё зарастае хмызняком і баршчавіком.
Радуе толькі, што планіроўка гаспадарчых будынкаў зроблена так, што ўсе яны выстраены ў адну лінію і знаходзяцца каля самай дарогі.
Дык вось, Брыгіта пабудаваўшы добры сядзібны комплекс дажывае тут сваё жыццё і не вядома па якім прычынам перадае сваю маёмасць у спадчыну Аляксандру Бароўскаму. Хто ён ёй прыходзіўся даведацца нажаль пакуль цяжка. Пры Бароўскіх у Лукаўцы закладваецца цудоўны парк, які та і захаваўся да нашых часоў. А ліпава-кляновая алея нават ў нашы часы пакідае пасля сябе велічнае ўражанне, менавіта яна злучае Лукавец з дарогай на Мядзель.
Уся дарога была выкладзена брукаванкай, але ў 70-80-я тут паверх бруку паклалі асфальт, і толькі прымыкаючая вуліца каля вежы засталася ў першапачатковым выглядзе. Тут адчуваецца подых даўніны і так і хочацца пачуць цоканне капытоў.
І зноўку давайце памарым як бы было цудоўна, каб каля кожнага дрэва былі пастаўлены маленькія шыльдачкі, дзе напісана, што за дрэва расце тут (не ўсе ж батанікі ў нашай краіне), стаялі лаўкі і былі пракладзены сцежкі. І які б цудоўны парк можна было тут размясціць. Конскі каштан, ліпы, клёны, дубы, вярба, таполі канадскія ды елкі, піхты ды ліственіцы, рабіны ды ясені - усе гэтыя расліны можна было знайсьці ў парку Шумскіх-Бароўкіх.
У 1905 годзе пры апошнім уладары Лукаўца Іване Бароўскім здарыўся пажар, які спаліў цалкам драўляную частку сядзібы і драўляную агароджу. Уладары вастанаўліваюць сядзібу, а агароджу робяць з камня, які мы і зараз можам бачыць.
Бароўскі будуе сядзібны дом, таксама з дрэва амаль поўную копію былога будынка - драўляны, з двума тэрасамі, часткова абкладзены камнем. Ён прастаіць да Другой сусветнай вайны, калі ў 1942 годзе будзе спалены. А гаспадарчыя будынкі будуць выкарыстоўвацца і ў 2000-ыя пачнуць развальвацца з-за недагледжанасьці. У часы Бароўскіх з’явілася ў комплексе і капліца. За Савецкім перыядам гісторыі Дзева Марыя была прыбрана з нішы, і вярнулася толькі ў 2000-я. Дарэчы, колер каплічкі таксама змяняўся з часам. Які больш падабаецца вам?
Дарэчы, яшчэ 10 год таму ўсе будынкі былі ў больш менш прыстойнай даступансьці.
Спрабуючы патрапіць да будынкаў, паблукаўшы па наваколлі задумваешся аб тым, колькі шмат у нас маладзёжных, культурніцкіх, палітычных арганізацый і ніхто не можа зладзіць тут суботнік па ўпарадкаванню тэрыторыі. А знаходзіцца месца зусім побач са сталіцай, усяго ў 50 км. І як бы было цудоўна, каб нейкая арганізацыя паказала прыклад таго, як варта любіць і цаніць сваю гісторыю. Для гэтага ж шмат не трэба, толькі косы, пакеты для сьмецця, ну можа яшчэ травы нейкай пасадзіць, каб бур’ян не рос пад дрэвамі і самае галоўнае жаданне зрабіць нешта проста так у гэтай краіне.