А вы ведалі, што зараз на Беларусі можна знасці сланечнікавыя палі?
Вядома яны не такія вялікія як на Украіне, але для мяне ў гэтым годзе было адкрыццё, што і яны ў нас усё ж такі дзе-нідзе ёсць.
А яшчэ вы ведалі, што калі хочаце добрай фотасесіі, то трэба здымацца сланечнікі якія яшчэ не сазрэлі?
Бо пасля калі яны цяжкія, то нахіляюць свае галовы дадолу. :-) Карацей усё гэта я не ведала... і вось, пабачыла ўпершыню сланечнікі дзесьці паміж Бабруйскам і Мозырам.
Мае дык увогуле думалі, што сланечнікі яшчэ не саспелі, бо было жоўтая сярэдзіна, пакуль я не стала проста абстрасаць цэнтр рукой, а пад ім...