А дакладней аднадзённая вандроўка ў пошуках ДОТаў Мінскага укрэпраёна з элементамі гістарычнай спадчыны. :-)
Населеныя пункты на нашым шляху.
Заслаўе -- Шубнікі -- Крылава -- Вішнёўка -- Скірмунтава -- Вялікія Навасёлкі
А вось і сам маршрут на мапе.
У адзін з летніх дзён мае мужчыны адправіліся на пошук ваеннай спадчыны, а дакладней ДОТаў якія здаецца і ёсць, але афіцыйна пра іх нічога не знойдзеш. Толькі апантаныя гэтымі пошукамі выстаўляюць інфармацыю пра знойдзеныя аб'екты.
ЗАСЛАЎЕ
Першы ДОТ, які быў запланаваны ў нашым спісе - трохкулямётны амбразурны ДОТ №115, які знаходзіцца на тэрыторыі Заслаўя.
Калі вы едзіце на машыне ў бок Маладзечна, то перад Заслаўем будзе запраўка, паварочваем. У прынцыпе ДОТ знаходзіцца адносна недалёка, але для пачатку трэба заехаць у цэнтр горада і набыць у касе музея квіткі. Каса і музей знаходзяцца ў розных месцах.
Побач з Музеем ДОТа знаходзіцца Музей міфалогіі леса, таму калі набываеце квіткі ў дот, набудзьце і ў гэты музей, ён хоць і малы, але цікавы, асабліва для дзяцей.
Тут можна пабачыць выставу выцінанак ну і сам музей, дзе размешчаны ўсе таемныя істоты, якія насяляюць беларускія лясы.
ДОТ адрамантаваны, і ўпрынцыпе нічым не адрозніваецца ад ДОТаў, якія можна пабачыць на Лініі Сталіна. Прынцып адзін і той жа.
Так як вам усёроўна рушыць праз цэнтр Заслаўя далей на пошукі ДОТаў, можыце спыніцца на плошчы і наведаць Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі.
Царкву Прэабражэння Гасподня, дарэчы яна ХІІ стагоддзя.
Далей пераяджаем праз чыгунку. Калі вы на машыне, то можна пад'ехаць яшчэ да помніка Рагнедзе і Ізяславу, які знаходзіцца на вуліцы Савецкай і быў пастаўлены ў сярэдзіне 1990-х гадоў.
Кулямётны ДОТ №116 вы можыце проста незаўважыць, хаця і знаходзіцца ён каля дарогі.
Уваход зачынены тоўстым лістом жалеза і засыпаны зямлёй. Зайсьці не магчыма.
Арыенцір... рэкламны шчыт каля дарогі.
Як бачыце, на нашым шляху знаходзіцца яшчэ адно гістарычнае месца куды варта падыйсці, калі раней вы тут не былі. Гэта ЗАМЭЧАК.
Існуе шмат паданняў што гэта.
1) Месца дзе размяшчаўся манастыр Рагнеды, пасля таго як Уладзімір выгнаў яе з Ізяславам.
2) Тут пахавана сама Рагнеда.
3) Тут быў аснаваны гістарычнае Заслаўе.
4) А надпіс на крыжы паведамляе, што ён усталяваны з нагоды 2000-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі.
Далей за Замэчак ляжыць наш шляд да артылерыскага полукапаніра №033.
Вось ён та якраз і ўражвае. Першы вялікі ДОТ на нашым шляху.
Трэба дадаць для тых хто не ведае... Мінскі укрэпраён будаваўся савецкімі вайскамі дзеля абароны мяжы. А на тэрыторыі Беларусі можна знайсці нямецкія, польскія і савецкія доты.
Рушым далей.
ШУБНІКІ
Па ідэе, тут павінна месціцца тры ДОТа. Мы знайшлі толькі адзін.
ДОТ знаходзіцца на з'ездзе з вёску да ракі. І поўнасцю затоплены вадой.
Аднаамбразурны дот №3 Мінскага ўкрэпраёна.
КРЫЛОВА
Кулямётны ДОТ №97 на тры кропкі.
Асцярожна. Не прапусціце! Мы спачатку яго праехалі, пабачылі ў полі, і затым шукалі заезд на гэта поле. Летам вакол такіх дотаў не садзяць бульбу... садзяць заўсёды расліну, што вышэй, каб дакладна іх было не бачна і цяжка знайсці.
Гэта мінус для тых хто шукае ДОТы. Але з'яўляецца і плюсам, такія ДОТы заўсёды чыстыя.
У Крылова захаваліся нават сядзелкі для кулямётчыкаў.
Якія Ян з задавальненнем выпрабаваў на трываласць :-)
Вакол ДОТа была пасаджана кукуруза. Як вы лічыце ці будзе бачны ДОТ летам? :-)
ВІШНЁЎКА
Бачыце на мапе пытальнік? Дык вось, там стаіць шыльда, прыватная тэрыторыя. Уваход забаронены. А па нашым дадзеным там знаходзіцца адзін ДОТ дакладна :-(
Каб падсалодзіць пілюлю таго, што да возера не прайсьці на нашым шляху паўстаў прыгажунь у полі.
Кулямётны ДОТ №90 на тры амбразуры.
Знаходзіцца ў полі. Унутры чыста.
СКІРМАНТАВА
А гэта адпачынак ад ДОТаў. На шляху ў нас самая высокая кропка Беларусі. Грэх не заехаць.
Вам трэба ўсяго збочыць направа. Арыенцір ферма і вось тая тлушчая кропачка на маёй мапе. А сама гара выглядае на фатаздымку як кропачка абнесеная агароджай. :-)
Я ўжо пісала пра яе ў ЖЖ
http://azarkinm.livejournal.com/104833.html#cutid1 ВЯЛІКІЯ НАВАСЁЛКІ
З гістарычных помнікаў тут можна знайсці сядзібу Кастравіцкіх, на сённяшні дзень тут лякарня, якую яшчэ і сайдзінгам абшылі.
Каля дарогі месціцца старая стайня.
І крыху далей магіла пісьменніка Каруся Каганца (унука тых самых Кастравіцкіх, якія валодалі сядзібай).
Аб ўсіх гэтых помніках, пра сумны лёс Кастравіцкіх і як яны звязаныя з французскім пісьменнікам Гіёмама Апалінэрам можна прачытаць таксама ў маім мінулым артыкуле
http://azarkinm.livejournal.com/104833.html#cutid1 А я зараз распавяду крыху пра тры ДОТы, якія можна сустрэць у вёсцы.
Кулямётны ДОТ №30 можна пабачыць па дарозе з Скірмантава ў Навасёлкі.
Нехта прызвычаіў яго для сваіх патрэб, а дакладней пад бульбасховішча.
Нам тут няма чаго рабіць, толькі адзначыць, што бачылі.
Кулямётны ДОТ №267
Знаходзіцца крыху далей за магілу Каруся Каганца.
Характэрнай асаблівасцю ДОТаў, якія знаходзяцца паблізку ад населеных пунктаў з'яўляецца шмат вакол бітых і не бітых бутэлек.
Карацей злачнае месца :-)
Трэцці ДОТ знаходзіцца ўжо на выедзе з вёскі і сапраўды можа лічыцца перлінай нашай вандроўкі.
Артылерыйскі полукапанір №041
Трохпавярховы ДОТ нават зараз выглядае масіўна і ўражвае сваімі габарытамі.
Унутры ўсё чыста. Мы не знайшлі ніводнай бутэлькі.
Хаця можа таму, што шмат смецця валяецца на другім паверсе, які затоплен.
Няўдалая спроба сфатаграфаваць ніжні паверх, амаль вісела ўніз галавой.
Але мужчынская палова не губляла надзеі знайсці ўваход на ніжні паверх.
Але і яна скончылася правалам. Паверх затоплен.
А зараз вы толькі ўявіце сабе, як такія будынкі ўзводзілі перад вайной. А пасля яшчэ і трымалі абарону.
Пасля такога ДОТа мае мужчыны крыху супакоіліся наконт таго, што некаторыя збудаванні былі не знойдзены падчас вандроўкі.
І так... падводзім вынік. За вандроўку па Мінскаму ўкрэпраёну мы пабачылі 9 ДОТаў.
Раней я распавядала ўжо пра 5 дотаў, якія можна сустрэць уздоўж трасы М1 (
http://azarkinm.livejournal.com/103389.html)
Такім чынам на маім рахунку ўжо 14 ДОТаў апісаных у ЖЖ.
З 43 пабачаных за 2013 год. :-)