ВЯСНЯНКА. Лесапаркавая зона "Дразды". (Зіма)

Feb 11, 2013 20:23

Першы наш дэкрэтны адпачынак мы правялі на Ангарскай, а жанчына з вазочкам, прагай вандровак ды мужам з вольным графікам працы здольна аблазіць усе закуточкі :-). У другі дэкрэтны адпачынак я асвойвала Вяснянку. Муж тут пражыў усё дзяцінства і ведае ўсе вядомыя і не вядомыя мясціны мікрараёна. Наматаўшы па Вяснянцы некалькі дзясяткаў кіламетраў зараз і я ведаю яе можа і лепей за тых хто тут пражыў усё жыццё. І таму нарадзіналася ў мяне задума, паказаць вам Вяснянку і ўсё наваколле, якое мы тут ведаем. Мае фатаздымкі, гэта як маленькія вакенцы ў нашыя вандроўкі, вядома імі я не прэтэндую ні на якую мастацкую вартасць яны проста з'яўляюцца адлюстраваннем таго, што можна пабачыць і паглядзець тут.

Час ад часу можна сустрэць людзей, якія кажуць, што зіма гэта сумна, нікуды не выйдзеш прагуляцца ды і паглядзець та няма чаго. Дык вось, калі вы аблазілі ўсё ў сваім раёне, ці калі вы жывеце побач, я прапаноўваю вам прагуляцца ў лесапаркавую зону "Дразды", тут можна гуляць нават зімой.





Калі вы едзіце на машыне, дык вам да Мінск-Арэны па праспекце Пераможцаў, а пасля паварочваеце перад запраўкай UNITED направа і кіруеце машынай пакуль не пад'едзіце да развілкі на лодачную станцыю. Паркуемся. Дазволена. Калі вы едзіце аўтобусам, то тады вам ці да прыпынка "Мінск-Арэна", і пасля крочыце як я распавядала пра машыну, ці да прыпынку "Рамонак" і накіроўваецеся да царквы, а далей праз "залатую вёску" выходзіце да лыжа-ролернай трасы. Ну а там ужо з'арыентуецеся :-).

У зімку тут цікава і ціха. Няма такога нашэсця людзей як летам, таму можаце хадзіць і атрымліваць асалоду ад 100% цішыні і зімовай прыгажосці.


Калі Дразды замярзаюць рыбакоў тут становіцца немерана, можа і летам іх шмат, проста па кустах сядзяць і не так бачна :-) як на снезе.








Але пры вандроўцы ўлічвайце, што ўсё ж такі ўзімку з возера дзьме моцны вецер, таму давайце пойдзем ў сам парк.




Некалькі год таму ў парку правялі рэканструкцыю. З'явіліся сцежкі, лаўкі, сметніцы, ліхтары ды альтанкі.


Але час ад часу камунальныя службы парку перапрацоўваюцца ў жаданні вычысціць яго, і ён становіцца прыбраным так, што сцежкі як люстэрка... і рэальна адчуваеш сябе тут каровай на ільду.


Мае мужчыны могуць развесці вогнішча ў любых умовах. Таму зімовыя міні-пікнікі для нас частая справа. Таксама дазволена тут разводзіць ці ў мангале... ці вельмі ціха-ціха як мы.


Дзецям гарбата з булкай,


...а больш дарослым можна і нешта мацней выпіць :-)




Гэта наш асноўны від транспарта пакуль дзеці былі малымі, зараз проста крочым.


Сцежцы не пасыпаюцца пяском, таму салазкі едуць цудоўна. У маім дзяцінстве ў мяне з братам было двое салазак, таму нас вазілі цягнічком, на сваіх я вырашыла сэканоміць... і як вынік, бывалі гублялі старэйшага :-)




У гэтыя выходныя вандруючы бачылі шмат паламаных дрэваў, відаць не вытрымліваюць такіх снежных шапак.




Па парку можна катацца і на лыжах, мясцовыя лыжнікі нават сцежкі свае праклалі.


Дарэчы... вандруючы па парку глядзіце пад ногі, калі пад дрэвам шмат шышак, значыцца вы знайшлі дупло вавёркі.


Але не заўсёды можна прайсці куды захочаце па сцежках. Таму прыходзіцца ісці і па снезе. Гэта мае рабілі выгляд што едзе трактар. :-)


Не важна калі гуляць па парку, калі шмат снега ці не.. мясціны тут цудоўныя.




"Мясцовыя жыхары"


дарэчы зімой падыходзяць вельмі блізка да людзей. Відаць галадаюць.

Ёсць яшчэ адно цікавае месца менавіта для зімовых вандровак у Драздах -


ГОРКА!!!



Яна вельмі высокая... вельмі.

І калі вы проста будзеце ісці ўздоўж берага то патрапіце да плаціны... пераходзім. І ўзгадваем дзяцінства.


Вось яна здалёк бачна.


Скажу шчыра.. была вельмі здзіўлена гэтым разам, бо некалькі людзей мяне пыталіся ў парку як прасці да вялікай горкі. :-)


А вось дарэчы... і зімовая альтанка.


Эх... шашлычкі б сюды.


Хаця некаторых зімовыя маразы не пужаюць.


А дзіцям свая радасць.


І вось такога сябра мы знайшлі.


Пра прыгожыя летнія мясціны парку я распавяду пазней і з прамымі каардынатамі ўсіх вадаспадаў.




Хаця некаторыя з іх вы можаце сустрэць і ў зімніх Драздах. Але не ўсе :-)


Таму... будзем бегаць з вамі з навігатаратам па лесе каб знайсці тыя мясціны, што будуць на маіх фатаздымках. ;-)


А пакуль ў нас яшчэ зіма



Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Вяснянка, Мінскія замалёўкі, Мінск

Previous post Next post
Up