Настальгія

Nov 10, 2012 21:38

Настальгія гэта вялікая моц. У якой бы краіне мы не жылі... але дзяцінства гэта нейкі святы скарб, які мы нясем па жыцці. Мы запамінаем маленькія кавалкі і яны грэюць душу. Я не настальгавала па ссср ніколі, але перадачы якія там шлі... гэта перадачы майго дзяцінсва. Усё чамусьці пачалося ў гэты вечар з АБВГДЕЙкі... не скажу што яна мне падабалася, проста я ўзгадала песню.

image Click to view


УСІМ ХТО НАРАДЗІЎСЯ Ў 1970- і пачатак 1980-х відаць (астатнія мабыць памятаць не будуць) прысвячаецца гэты вячэрні пост.

мне чамуьсці падабалася больш гэта перадача БУДИЛЬНИК

image Click to view



і памятаеце вядома СПОКОЙНЫЙ НОЧИ МАЛЫШИ!

image Click to view


але я памятаю ячшэ і кавалкі нейкай чорна белай калыханкі... а знайсці яе не магу ў нэце.

Нам шансціла. У нас была магчымасць глядзець цэлых два мульціка на нач, бо ў нас была КАЛЫХАНКА.

image Click to view


аблазіла палову ютуба... і так і не знайшла застаўку дзяцінства. А на маёй паміце ў дзяцінстве іх было дзве.

А нам з братам так падабаўся гэты герой. Відаць правы былі хто рабіў апытанне да юбілея Калыханкі ў мінулым годзе... пераважваючая большасць галасоў была за ДЗЕДА БАРАДЗЕДА.

image Click to view



Лазячы па нэце не магла не прайсці гэту калыханку... але гэта ўжо настальгія маіх дзяцей. ВЕЧАРНІЦА здаецца была на 8 канале.
Пачатак калыханкі...

image Click to view



... і канец.

image Click to view



А гэту калыханку спявалі па радыёкропке якая ніколі не ўмалкала. Яе яшчэ Данчык спяваў.

image Click to view



А яшчэ ў дзяцінстве была вось гэта перадача В ГОСТЯХ У СКАЗКИ. Застаўка... пасля расповяд цёці Валі... і нарэшце казка.

image Click to view



І канеш не ж любы паважаны сябе вучань хаця б пару перадач глядзеў В МИРЕ ЖИВОТНЫХ

image Click to view



І вядома ОЧЕВИДНОЕ НЕВЕРОЯТНОЕ

image Click to view



ДАБРАНАЧ, бо пішу гэта вечарам :-)

Настальгія, Прыватнае, Дзеці

Previous post Next post
Up