Мястэчка Райца (Карэліцкага раёна) да ХVIII ст. належыла роду Раецкіх, а з пачатка XIX ст. Верашчакаў (бацькам Марылі Верашчакі, каханай Адама Міцкевіча).
З гэтымі мясцінамі звязана шмат успамінаў у маладога Міцкевіча, сюды ён заяджаў са сваім сябрам Тамашам Занам, да паплечніка Міхаіла Верашчакі, брата Марылі. Тут распачалося іх каханне. Сцежкі, дрэвы ды галінкі гэтага краю атаясамліваў Адам Міцкевіч толькі з Марыляй.
Кажуць, калі сын Міцкевіча сустрэўся з ёй у Вільні ў 60-я гады ХІХ ст. "Жанчына, як жанчына, нічога прыгожана ў ёй няма". Але менавіта ёй Адам прысвяціў шмат вершаў.
Храм св. Марыі быў пабудаваны ў нэагатычным стылі ў 1817 годзе і калі глядзець на яго з боку нагадвае сваім выглядам карабель, які стаіць высока высока.
З храмам звязана шмат паданняў.
Па-першае. Будынак касцёлу нагадвае сваім выглядам храм на в. Святой Алены, дзе знаходзіўся Напалеон.
Па-другое. У храме першапачаткова быў пастаўлены арган. Але яго гук быў на столькі моцны, што падчас адкрыцця касцёла яго ігра выклікала трэшчыну ў фундаменце. Пасля гэтага на ім больш ніколі не гралі.
Па-трэццяе. Зверху на вежы стаяла статую Божай Маці з працянутымі рукамі (гэта бачна на малюнке Н. Орды). Скульптура стаяла на касцёле вельмі доўга, калі яна знікла ўжо ніхто не памятае, але з ёй звязана і містыка гэтых мясцін. Шмат разоў, маланка біла ў статую, і яна разляталася ў маленькія рэшткі, але яе вастанаўлівалі і ставілі назад. Народ пачаў казаць, што статуя не спраста пазбаўляецца галавы, як і св. Варвара, тады та і сталі называць храм у гонар гэтай святой.
Крыху пройдземся па малюнку - плябань злева захавалася, на месцы дома драўлянага дарога, аўтастаянка і крама. А вось ўсё што на халме знаходзіцца - агароджа, капліца, усё гэта згублена.
Па-чацвертае. Скультуры ў 2000-я гады спрабавалі вастанавіць і паставіць на старое месца, але яна літаральна рассыпалася перад пачаткам устаноўкі.
Храм не доўга быў каталіцкім. У 1863 годзе, пасля пастання Каліноўскага яго перадалі праваслаўнай парафіі, як паведамляюць шматлікія крыніцы “са згоды гаспадароў”, невядома як яны атрымалі гэту згоду.
У сталінскія часы, некалькі разоў спрабавалі разабраць касцёл. Прывязвалі тросы і спрабавалі расцягнуць трактарамі.
(вастаноўленая частка)
Але муры вытрымалі. У хрушчоўскія часы, вырашылі да справы падыйсці больш адказна і проста яго падарвалі. Са старой часткі захавалася толькі цэнтральная частка з вежай, усё астатняе знаходзілася ў руінах.
(частка якая захавалася ззаду касцёла, яе вырашылі не рэстаўраваць)
У 2000-я гады, касцёл вастанавілі, і што б болей не было спрэчак каму ж ён належыць выклалі з цэглы праваслаўны крыж.
Нашы любіцелі жыўнасці і тут знайшлі арыгінальныя экзэмпляры.
(у Мінску жабкі больш цёмныя, а гэтая светлая)
(проста слімак, які пасля не хацеў аддзірацца ад рукі, відаць вырашыў эміграваць у сталіцу :-))
Над уваходнай брамай у храм герб Раецкіх - лебедзь. Гэта не галава ў яго іншапланетная, гэта проста адламалася металічная парагародкая, і тонкая шыя стала тоўстай галавой.
У Райцы захаваўся і маёнтак Путкамераў (муж Марылі Верашчакі), які пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ ст.
фота з
http://artem-ablozhei.livejournal.com У 1897 годзе Верашчакі афіцыйна прадалі маёнтак Путкамерам (унукам Марылі). А праз 13 год, праўнучка атрымала яго як пасаг пры абранні шлюбу з Адамам Жулкоўскім. А перад Другой сусветнай вайной Жултоўскія перадалі маёнтак сёстрам-палатынкам (каталіцкім місіянеркам).
фота з
http://artem-ablozhei.livejournal.comДа недаўніх часоў ён быў амаль у занядбаным стане, а зараз кажуць прадалі.
У мястэчку існуе яшчэ адно месца, якое цяжка знайсці. Слуп Раецкіх.
фота з kyzapunk.blog.tut.by
З нагоды чаго ён быў пастаўлены гісторыі не вядома. Але на ім знаходзіцца выява герба Раецкіх, і раней была шыльда, падчас паўстання 1863 года была знята, каб рускія салдаты не зламалі, але з тых часоў ніхто яе і не бачыў.
фота з kyzapunk.blog.tut.by
Яшчэ адно паданне Райца распавядае, што адзін з роду Раецкіх пад слупом пахаваў сэрца сваёй каханай жонкі, якая рана памерла.
Але самай галоўнай прыгажуняй Райца быў і будзе заставацца касцёл.