Спачатку Грыб запрасіла мяне проста ў лес. "Пралескі там такія мілыя",- кажа. Ну лес і лес, пагналі. Але потым раптам чагосьці расхацелася тых пралесак і вырашылі ўсё-такі кудысьці пацікавей.
- О, глядзі, Жодзіна. Гоў?
- Ой буэ, ты што.
- Ды прышпільна. А гучыць як - Жжжжодзіна.
...
Каб трапіць у Жодзіна City больш-менш горад трэба высаджвацца на Паўднёвым. А то прыязджам такія, поўныя энтузіязму, а вакол - толькі рэйкі, лес і сабакі. Эм.
Шчыра сказаць, я ўбачыла тое, што і чакала ўбачыць. Назва сама за сябе кажа У дадатак да навакольнай маркоты яшчэ імжэў дождж. Шэрасць і сум. Ну, пра гэта далей (хаця словы з коранем "шэр" будуць ключавымі).
"Ой, а вы з Мінску? А чэго вы к нам прыехалі? Я панімаю, калі наадварот, але каб у Жодзіна прыязджалі..."
Людзей чамусьці вельмі часта здзіўляе, калі да ніх едуць. І ў гэтай жанчыны быў настолькі здзіўлены выраз твару, што мы, было, разгубіліся.
- Ды няма чаго ў нас глядзець. Ну вашчэ няма чаго. Для маладзёжы дык наогул нічыво нету. Мы ўжо і ў газету пісалі, і ў адміністрацыю. Ну, так цэрквы, помнік Купрыянавым, а так ну нічыво нету.
Аж сумна стала. Дакладней, шкада людзей. Ну як так?
У цэрквах і сапраўды нічога адметнага. Я і так не аматарка мураванага дойлідства, а тым больш пачатка 90-х.
Ісці праз мокрае поле да 2-й царквы (і тым больш на могілкі да капліцы) неяк не хацелася, таму рушылі да Купрыянавых.
Жодзіна (як вызначылася) гэта яшчэ і БелАЗ і "Світанак".
Гэта, верагодна, адзінае (асноўнае) месца працы людзей. Таму тут нават помнікі стаяць.
*мгм, да-да. Экскурсія з Гомеля.
А ішчо Жодзіна - амаль Галандыя: тут ледзьве не кожны на ровары. Сур'ёзна. Старыя, малыя, жанчыны - усе.
І нават ёсць (!) стаянкі
![](http://pics.livejournal.com/avieczka/pic/00057d7d)
хай і імправізаваныя :)
Не весела ў людзей і з фантазіяй. Вуліцы называюцца або "50 год кастрычніка", або 40, або 30 і г.д. А ўсе крамы, цырульні, салоны - "Жодзінец", "Жодзінос", "Жодзіні" (ага, косім пад Europe). Ну ці "Белазовец", "Белазочка","Белазоній" (што-н. накшталт).
Але (!) што тут ёсць:
А гэта забіла проста:
Yeah. Paris. (і што цётка казала, што нічога няма? :)
Заблукалі ў нейкі парк. Оо, поўны трэш. Змрочна, голыя дрэвы, бруд, некія сабакі, закінутыя атракцыёны... Фільмы жудасаў тут толькі і здымаць.
Бліжэй да цэнтра становіцца ўжо не так аднастайна.
Нават крышачку калярова
Ходзім, блукаем, і думаем: жэсць, а як тут жыць? Завод, світанак, парк - гэта, канешне міла, але чым яшчэ займаюцца? І вось разгадка: уся дзейнасць сканцэнтравана ў мясцовым ДК (з Леніным, як палагаецца). Тут і кіно, і тэатр(!), і кружкі, і цырк, і загс... Поўны набор. Вось нават рэпетыцыя вяселля:
А сам будынак даволі мілы:
Акрамя Пэггі Сэйдж (омг..), хапае тут іншых мілых дробязей :)
ага, для турыстаў water closed )
Ці вось:
"Нувашчэ, - думаем, - назвы з белазам і кастрычнікам ужо не коцяць, ці што?" А потым вызначылася -
Але раптам, неяк зусім нечакана, аднекуль ўзялося стооолькі людзей. Цэлы натоўп, бы на дэманстрацыяю якую. Адкуль яны ўсе? А потым глядзім на гадзіннік - 16:00. Скончылася змена на заводзе.
Аа, колькі людзей. І такія ўсе .. сумныя, панурыя, маркотныя. Каларытныя. Але што я кажу - хіба наша Серабранка ці Чыжоўка - не тое самае?
І наогул. Як бы часам ні калярова - але з большасці да жудасу ш э р а. Насамрэч. Гэта ажно кідаецца ў вочы.
Сумна. Ну, гэта нам. А людзі звыкліся ж. На працу ходзяць, грошы атрымоўваюць, магчыма, часам не хапае, але каму скардзіцца? ДК, стадыён новы, 9 школ і "гімназія ў нас очэнь харошая" (с) Ну і ўсё. І дзеці: скончаць 11 класаў, пайдуць на БелАЗ, ажэняцца, народзяць дзяцей, якія таксама пойдуць у гэтыя 9 школ, і потым на БелАЗ. І так неяк шчымліва ад думак пра гэтае кола становіцца.. Гэта для нас Менск - звычка. Дзесяткі магчымасцяў, ды яшчэ і нешта не задавальняе, скардзімся ды носам верцім. А ім? Я не шмат дзе была, але нідзе такога не адчуваецца. Нейкага паху безнадзйнасці.
Хоць на плакатах пішуць іншае:
Але адчуванне там такое: