Животное

Jun 01, 2013 16:48

Прывезлі мы з Пльшч Мішку.
Мішка круты, кучаравы і з барадой-барадой! Дзірэктар сацыяльнага тэатра ў Самары, фестывалі ладзіць,сырадой шукаў і прыносіў нам у Ружаныстоку. Мішка так лёгка-здорава стасуецца з людзьмі (думаю, справа ў барадзе), што за 4 дні абзнаёміўся з усім Менскам, направадзіў семінараў, а ўчора нешта там замуціў са Свабодным.

Гэта мой першы вербатым, і, калі шчыра, ішла я памазахіснічаць, сябе выпрабаваць і проч.
Жывот балеў жууудасна, мастацтва шклом уразалася ў вантробы, але хіба што ў іх. Потым Мішка мне патлумачыў, чаму не глыбей. Акцёры эз южл бездакорныя і любоўназаўжды. Але нечага не ставала: ці то тэксту памацней, ці то другаснай лініі, ці не ведаю.

І да, мае цнатлівыя вушы забалелі ад такога канцэнтрату агрэсііі на куб.см прасторы )
Энівэй, цікава і дзякуй!

тэатр, людзі, bft

Previous post Next post
Up