Дажыць да прэм'еры

Feb 16, 2013 18:15

Усё часцей думаю, што працягваю-такі цягнуць весці жж выключна для сістэматызацыі ўражанняў. Але ў выніку - пра лепшыя і любімыя спектаклі не пішацца, пра добрыя падарожжы не расказваецца і г.д.
Таму буду рабіць пустыя пасты-нарыхтоўкі. А мо калі-небудзь раптам )

____

Т.я. у тэатры зараз хадзіць наогул не хочацца, то, пэўна, мае сэнс найперш тлумачыць выбар і наогул матывацыю )
Гэты спектакль мне параіў у інтэрв'ю Дзяніс Марціновіч. Імя Паўла Харланчука перамагло стэрэатыпы, звязаныя з РТБД, таму рызыкнулі.
Таксім чынам, 13 лютага я ўпершыню шчыра, непадробна і гучна смяялася ў тэатры.
Гэтае некафмортнае слова "камедыя" на афішы заўжды робіць назву спектакля нябачнай для маіх вачэй. А тут - ёшкін кот! Жарты! Нармальныя такія, часам недзіцячыя, але гэта чамусьці... дарэчна, натуральна.

Другое: сцэнаграфія.
То бок, канешне, я не ўражана да глыбінь, не здзіўлена, не ўзрушана ды іншыя "не". Але мне сапраўды спадабаліся гэтыя маўклівыя шынялі, іх сэнс, настрой, фактура. Адчуваўся аўтар; мо, часам непаслядоўны, наіўны, мм нязграбны (?). Але ён быў. І хоць нешта не звязвалася, не спалучалася, не разумелася, але галоўнае - не было адчування безнадзейнасці. Вось такой грувасткай змрочнай лажы, калі ўсе сядзяць і робяць выгляд, што падабаецца, а самі мараць апрануць паліто і зваліць.

Акцёры.
Канешне, здорава было б трапіць на склад з любімай Скварцовай, але ня лёс. Нечакана адкрыла для сябе Аляксандра Марчанка, вось прам зачараваў, чэсслова ) І страшэнна не спадабалася Вераніка Буслаева, проста істотна сапсавала ўражанне.

Хм. Я чамусьці міжволі пасля спектакля ацэньваю яго па 2-бальнай шкале: ці падарыла б каму квіткі на яго, ці не падарыла б. Напэўна, на гэты ўсё-ткі да. Ну, можа быць. Калі ўжо зусім выбару няма. Хаця мо і так. Не ведаю.

тэатр, ртбд

Previous post Next post
Up