харошае, чалавечае

Dec 22, 2012 10:02

не ўсё безнадзейна ў гэтым будынку і ў гэтых людзях (зуб даю).

выкладала ў нас у гэтым семестры гісторыю мастацтваў цудоўная і душэўная Галіна Барысаўна Багданава. і справа не ў тым, што пары не хацелася прапускаць, што шкада яе (запіхнуць гісторыю сусветнага мастацтва ў 5 лекцый) - не. а ў тым, наколькі целостная, гарманічная і цёплая яна жанчына. заўважылі: ні разу не прыкрыкнула, не павысіла голасу, не прынізіла каго, каб у зале стала цішэй. на семінарах, калі нехта не падрыхтаваўся, не ўчыняла скандалаў, пагроз, тых жа прыніжэнняў.
і тут я зразумела. у чым фішуля. сорамна становіцца павальна ўсім ад такога звышміласэрнага стаўлення, ад такой настолькі нязвыклай любові да студэнтаў, ад павагі, проста ад адчування... нармальнасці зносін, дабрыні, адэкватнасці. мы імгненна гэта адчулі, і хоць наша пара была (кхм) у пятніцу з 19 да 20:40, хадзілі ў максімальна поўным складзе. бо неяк... адпачываеш пасля ўсяго гэтага гвалту, дзе кожны камусьці нешта павінен.

учора адносіла ёй эсэ, размаўлялі, а развітваемся і галіна барысаўна кажа:
- Ну добра, мгм, шчасця вам!

шчасця вам.
:)

***

а потым была пустая гадзіна, нікога з аднагрупнікаў побач, пайшла ў сталовую.
узяла суп, пытаю: "а карткай можна разлічыцца?" Натуральна, што не. і тут асэнсоўваю, што папяровымі грашыма ў мяне драбязой ледзь набярэцца тышчы дзве. стаю, азіраюся, мо ёсць хто знаёмы - нікога. і суп глядзіць на мяне. развітаемся, думаю, родны.
- ой, да прынясеце потым, - раптам кажа цёценька на касе, - што ж вы ў мяне галоднымі хадзіць будзеце?
і сурвэтачку ружовую кладзе.

можа, гэта варыянт нормы, але, напэўна, усё так гібла (у сістэме і ў маёй галаве), што падобныя штучкі грэюць знутроў ) і как-то вот верыцца. і спакойна становіцца. агулам )

а яшчэ цёценькі ў нашым гардэробе прышываюць адарваныя гаплікі. пакуль мы на парах.

нават калі падаецца, што ўсё безнайдзейна, - не верце. проста баланс людзей. добра ўсё, нармальна :)

выкладчыкі, за што я люблю інстытут, людзі, жыццё

Previous post Next post
Up