Зала паўпустая, як на першым Дзяцей. Зала - малая КЗ і ўва мне цёплае-добрае-светлае:) Што лепш за гэтыя ўспаміны.
Таня прыгожая, хоць і нейкая не такая. Ненатуральная, не ведаю.
Але піяністтттт. РЕБЯТА. Які ў іх піяніст. Яго заносіць. Яго НЯСЕ. Ён шалёны, ён жывы, у ім ДЖАЗ, яны адно, ён вар'ят. Як кажа Паліна, "спасібо, Біллі, я кончіла".
Такі таленавіты, інтэлектуальны флірт. Джазавы аргазм.
Да дрыжаў.
____
А сёння з Кіці хадзілі ў маю музычную.
Я найперш скажу.
Для мяне музычная школа - больш, чым інтымная зона :) Я не магу выпадковых людзей узяць туды з сабой. І расказваць не буду чаму, але гэта для мяне больш, чым магло б быць.
Мама дзяўчынкі,
пра якую я распавядала не толькі ў жж, арганізавала арт-праект. Дзеці намалявалі малюнкаў на цэлую выставу. І сёння зладзілі канцэрт.
Гэта ўсё гучыць проста і обыденно, але праз уласны досвед я проста ведаю, што гэта, як робіцца і колькі там працы ) Карацей, такія людзі натхняюць і захапляюць. Сам факт таго, што яны проста ёсць.
Я думала, памру) Божамой, гэта закранае ўнутры нешта адзіна-непаўторнае, нейкі адмысловы бок галавы-сэрца-нырак. Пах залы, колер сцен, ланцуг асацыяцый. Ніколі так не ўспрымалася, як праз гады.
І Кіт побач. Любімы Кіт.
Хорошо же)