ну штооо такое. пара пачынаецца праз 15 хвілін, а я яшчэ дома. вот так как-то непріятно ад гэтай бессаромнай безадказнасці/непунктуальнасці. не ведаю.
пахне марозна. і такое адчуванне вясны. не вясны вясенне-сакавіцкай, мокрай, свежай, а вясны леташняй. трывожна і гаркавата.
думала пра ўпэўненасць і вырашыла, што няма нічога і нікога, у чым можна было б быць упэўненай цалкам.
але адно такі ёсць.
файст трапілася выпадкова і як ніколі падчас.
http://learnsongs.ru/songpage.php?song_id=1180 здараецца ж. акурат-акурат.
падумала, што лішняе - часам зусім і не лішняе. усё патрэбнае, усё абсалютна. проста праз таўшчыню часу сапраўдную мэту разглядзець прасцей. варта хіба што пачакаць. умець чакаць - гэта як умець слухаць.
дзякуй, што цяпер я разумею больш.