1. Самае лепшае мейсца ў сьвеце?
Ну, я яшчэ ня так, каб шмат дзе была :-) Ва ўсялякім выпадку, адно з лепшых - дубрава на берагу ракі (Сулы, здаецца) у Налібоках.
2. Што раней прыйшло да цябе - сьвядомае хрысьціянства, ці Толкін?
Толкін.
3. Найлепшае царкоўнае сьвята?
У мінулы раз адказала - Раство. А зараз нават і ня ведаю :)
4. Імёны Нарыэль і Аудьярт - гэта адкуль?
Ауд'ярт - глядзі адказ на другую серыю ад Руфі. А Нарыэль ("палымяная") - гэта імя, якое я прыдумала адразу пасьля таго, як прачытала "Сільм". Што здзіўляе, прыдумала слушна, хаця пра "Этымалёгіі" тады яшчэ нават ня ведала :)
5. Калі ты вырашыла, што Ільнур - "гэта ён"?
Ён мне пра гэта сам сказаў :-)
6. Вы ўжо дамовіліся, якой канфесіі будуць вашыя дзеці? Ну, там хлопцы-каталікі, дзяўчынкі-праваслаўныя, напрыклад? :)
Дамовіліся. Хрысьціць будзем у праваслаўе - гэта ўмова царкоўнага вянчаньня.