Албанія. Візы ды грошы.

Apr 29, 2010 00:30

У 2005-2007 гадох Албанія патрабавала свае візы ад грамадзянаў нашага краю. Усе астатнія краі, апроч Масковіі ды ўвогульле былога саўка, маглі сплаціць толькі г.зв. уваходны падатак 10 эўра. У 2008 годзе Албанія ўхваліла шэнгенскую візу, таму патрэба ва ўласнай візе зьнікла. Віза мусіла быць шматразовая. Калі такой візы няма, але маеце вялікае жаданьне наведаць гэтую балканскую дзяржаву, давядзецца перш-найперш наведаць Масковію, вуліцу Мытную (!!!), адшукаць у шматпавярховіку кватэру з албанскім гэрбам ды падаць:
- апытальнік-анкету
- 1 здымак 3Х4
- рэзэрвацыю гатэлю ці запрашэньне
- копію пашпарту
- сплаціць унёсак у банк (на мэтро тры прыпынкі ды 80 эўра). У Заграбу, дзе я атрымаў візу першакроць кошт - 33 эўра.
У тэрмін запрашэньня ці рэзэрвацыі гатэлю ў апытальніку можна адзначыць шматразовы ўваход.
Калі ўсё добра, праз 10 дзён у пашпарце зьявіцца:


Албанія мае свае папяровыя ды мэталічныя грошы, якія мянуюцца "лек". Кошты ў краі выключна ў леках. Гэта - неканвэртабільная валюта. На 2009 год ня было праблемаў сплочваць было што ў далярах ці эўра. Але мена - жах. Таму грошы трэба мяняць абавязкова. Вось толькі адшукаць мяняльню цяжка. Мена: эўра 133, даляр 100.



Вандроўнае, Візы, Албанія, Грошы

Previous post Next post
Up