Албанія. Тырана.

May 14, 2010 01:19

Тырана - сталіца Албаніі. Шчыра кажу, калі ўжо падыходзілі першакроць (ды й другакроць) быў шакаваны ды ўражаны. Дай мне Божа памяці, як менавалася тое жахлівае месца акурат на войсьці ў Тырану. Уявіце, ідзяцё, краявід так сабе - звычайны да Балканаў апошняга часу - дзесьці збудовы зб бэтону ды шклу, дзесьці пакінутыя ды занядбаныя фабрыкі, хаты... Але войсьце ў Тырану падобнае ёсьць сапраўдным цыгавым табары. Сумесь усяго, навюткія знакі раптам зьнікаюць, як і новая (часам старая) забудова й пачынаюцца фавэлы. Жаххх. Кажуць, аж год таму апошнюю фавэлу збурылі. Хочу даць веры, але гэты жахлівы абшар такі вялізны, што нават з албанскай хуткасьцяй будаўніцтва цяжка ўсё перарабіць. Гэты кварт мянуецца неяк кшталтам Bathorё. Тамтэйшыя клічуць тое месца Ханза (уздоўж гасьцінца вялічэзны кірмаш).
Выглядае гэта прыблізна так: (здымае ня мой)


Кажуць, аж у часы панаваньня камуністага хаўруса на чале з Ходжаю, людзям з правінцыі было жорстка забаронена зьяўляцца ў мейсцы, дзе мяшкуюць тутэйшыя (а тутэшым было ўвогульле забаронена зьяўляцца ля прэзыдэнцкага палацу). Але ў пошуках працы людзі з гораў ішлі шукаць працу ў мэтраполію. Часам тым патрабавалася йсцьі колькі дзён, бо ў звычайныя аўтобусы сялянаў бяз дазволу ня бралі (свае ўласныя колы ў Альбаніі былі забароненыя). Улады, баючыся бунту, вымушаныя былі будаваць часовыя прытулкі, кшталтам радавых хрушчобаў). Ды й людзі самі сабе штосьці будавалі. Вось так і паўстала Ханза, найгоршы ды найнебясьпечнейшы раён Тыраны.
На выхадзе з Хамзы пачынаецца нармалёвая дарога, узьнікаюць кірункі на центар. І раптам зноўку усе зьнікае. Па шляху - вялікі кольца-падобны рух. Амаль што центар Тыраны, шлях зьнікае, гурбы бэтона ды нейкіх занядбаных прыладаў, арматура паўсюль. Пазьней загадку гэную разьвязаў мой сябра: мэрыя Тыраны ды дзяржава паміж сабою не дамовіліся, хто фундуе будаўніцтва. Ды й пакінулі да скорага. Кажуць, што ў толькі ў 2009 праблема была разьвязаная ды рух збудаваны выкшталцона! Шкада, што не рабіў здымкаў, бо зноўку - гісторыя. Цікава, калі Масковія ці наша Беларусь пачне так разьвінацца, як Албанія? Магчыма ніколі.
Вось колькі здымкаў з камэнтарамі.
Центар, помнік нацыянальным гэроі Скендэрбегу. Журботна я глзяджу на наш пляц Незалежнасьці, дзе да гэтуль замест Каліноўскага стаіць маскоўскі паганец.


Корак. Зьвярнем увагу на колы вакол. А кажуць жабрацкая краіна. Гэткая-жа, як і наша. У розніцу пакуль што ад нас: маюць волю ды
ня маюць лёдавых палацаў. Я б абраў волю.


Непадаалёк леваруч паліцыянт спрабуе гэты корак разьвязаць. Сьвісьціць, лаецца, махае рукамі, але плынь жыве сваім уласным жыцьцём. Гэтам б нашых міліцыянтаў з амаўпамі за пару.
Цэнтар Тыраны - пляц Скэндэрбега, па-за сьцягам будынкі дзяржаўных установаў ды ўправаў. Іх забаронена здымаць зблізу, вартаўнічыя напагатове. Да-рэчы, тыя вартаўнічыя маюць вельмі адмысловыя строі.


Мячэт Этем Бея - сымболь Тыраны, як і кула (вежа), якая ня трапіла ў кадар.


Тырана ўночы - здымак зроблены з рэстарацыі на даху "Скай Таўэрс = Нябесныя вежы".

Вандроўнае, Албанія, Тырана

Previous post Next post
Up