Ну што?

Nov 23, 2023 20:39


Вас там сёньня засыпала?

Нас засыпала так няблага. І зноў я ўпэніўся, што прагноз надвор'я - гэта поўная фігня. Мусіў даўно пачацца дождж, а ёсьць толькі вецер. Ды яшчэ ўсё цячэ.

Давялося мне ўдзень зьезьдзіць у бліжэйшую вёску па харчы і піва, бо сёньня мы будзем пераглядаць «Тэорыю вялікага выбуха», а яна файна заходзіць пад піва. Дык вось: вялікая вёска з банкаматам, аўтакалёнай, адміністрацыяй асяродку  раёну ўяўляе сабой адзін вялікі сьнегавы сумёт. Мне з маім поўным прывадам у машыні ехаць было крыху сцыкотна (празь лес у якім-кольвечы выглядзе толькі 20-30 км/гадз.). Але каб пасярод тыдню бальшакі ў вёсцы не пачысцілі!

Так адчуваю, што заўтра раніцай прыйдзе сусед, які будзе раіцца, якім чынам лепей скласьці скаргу ў раён.

Беларусь, Невандроўнае, Вёскі, Прырода

Previous post Next post
Up