Jul 05, 2020 19:29
Пытаньні і адказы пра Ковід19, якія я атрымаў у тым ліку, калі спалкаваўся з рознымі мэдыкамі. А яны ходзяць на мае выкладаньні ангельскай мовы, таму што хацяць зьехаць.
- Ковід19 што гэта?
- Адзін з 50 вядомых карона-вірусаў, да якіх належыць грып і іншыя, якія правакуюць запаленьне ворганаў дыханьня, у тым ліку і легінёў.
- Ці ён новы?
- Не, яму больш за мільён гадоў, проста яго выкрылі толькі зараз, калі ён "скокнуў" на чалавека.
- Ці ён вельмі небясьпечны?
- Не, ён проста невядомы да-гэтуль, але менш небясьпечны за грыпу. Небясьпечны ён праз вельмі высокую кантагіёзнасьць і шпаркі распаўсюд, асабліва для мясцовасьцяў, дзе няма мэдыцыны катасрофаў, якую яшчэ мянуюць "эпідыміялагічнай медыцынай".
- Ці неабходны карантын падчас Ковіда19.
- Цяжка сказаць на самой справе. Для краёў зь вялікай колькасьцяў месцаў у шпіталях дастаткова толькі сацыяльнай дыстанцыі, масак на твар, калі немагчыма вытрымліваць дыстанцыю. На працягу пэрыяду адаптацыі да носьбіту (гэта - чалавек) вірус будзе губляць сваю моц, т.б. мутаваць да звычайгана (магчыма сэзоннага) ВРВХ. Для краёў, дзе медыцына звышкамэрцыялізаваная (ЗГА таму яскравы прыклад) ці "аптымізавана" па ўзорку большасьці краінаў ЭЗ, карантын абсалютна неабходны, дзеля таго каб пазьбегнуць шпаркі наплыў хворых на ВРС (востры рэсьпіратурны сындром) - прыклад Італіі ды Гішпаніі. Але ў гэтым выпадку карантын мае зваротны бок мэдалю: пік эпідэміі выпростваецца па часе, чалавек, які правёў у амаль што зачыненым памяшканьні колькі месяцаў губляе частку свайго прыроднага імунітэту. Таму пытаньне пра карантын застаецца адчыненым. СААЗ не патрабаваў карантын на ўзроўні дзяржаваў. ЭЗ сумленна пайшоў на яго праз становішча з мэдычнымі паслугамі, якія б давялося рабіць вельмі вялікай колькасьці людзей за пару (а за гэта грошы не заробіш ды страхавая кампанія не здалее пакрыць выдаткі).
- Ці ёсьць сталы імунітэт?
- Не. Мой сябра-вірусолаг кажа, што імунітэт будзе працягвацца прыблізна месяц. Зь іншага боку ў чалавека застануцца вузочкі г-зв "памяці", якія ўчас распазнаюць вірус ды дадуць сыгналь імуннай сістэме ладзіць супраціў, што не назіралася на пачатку распаўсюду віруса.
- Ці будзе вакцына?
- Большая частка лекараў кажа, што ад яе можа быць больш шкоды, як карысьці. Такой тып вірусаў вельмі моцна зьмяняецца, нават шпарчэй, як грып. Яшчэ кажуць, што ўсё вакол вакцыны - гэта ўжо гульня фармацэўтыкі і бізнэсу.
- Ці будзе лек?
- Ад вірусаў не існуе лекаў, усё залежыць толькі ад імунітэта, а лекаваньне зьвязана толькі з выпрацоўкай імуннага адказу арганізма. Напрыклад вірус шалёнства, які зьяўляецца кшталтам сьпецыфічнага энцефаліту, калі ўжо трапіў у арганізм можна купіраваць з дапамогай антырабічнае ўшчэпкі, каб арганізм пасьпеў выпрацаваць антыцелы. Нагадаю, вірус шалёнства - лятальны ў 100% выпадкаў, калі дойдзе да зараджэньня.
- Што зь межамі Беларусі?
- ЭЗ не адчыніць нам межы да восені. У іх пік захворваньня наперадзе і ідзе вельмі марудна. У нас большасьць ужо перахварэла. Таму хутчэй яны для нас ствараюць пэўную небясьпеку, а не мы да іх. Ну і палітычная гульня таксама вядзецца - край непадпарадкаваўся агульнаму трэнду, таму трэба абавязкова пакараць. Каб была такая сапраўдная небясьпека, як, напрыклад у Сярэднія Вякі ад чумы ці вераду, дык спынілі бы ўсё, у тым ліку і цяжкавое спалучэньне адно з адным. Але хаўчык ды іншыя тавары возяць вельмі весела і лёгка, нават візы хутка выдаюць.
- Што ня так з мэдыцынай у ЭЗ?
- Яскравы прыклад - Харватыя. У месцы Макарска, дзе я жыву, на прыблізна 50000 чалавек - адна лякарня з 4 дактарамі агульнай практыкі. Менавіта яны даюць накірову ў бліжэйшы шпіталь, а гэта - Спліт ці 50 км на таксоўцы. Калісьці лякарня ў Макарскай была шпіталем, але пасьля аптымізацыі паводле правілаў ЭЗ там зачынілі нават радзільню. Хуткая дапамога слугуе толькі ў самых выключных крытычных выпадках, напрыклад пажар ці здарэньне. Нават калі чалавек ламае нагу, яму даводзіцца ехаць у шпіталь сваім ходам пасьля першай дапамогі. І - так, бліжэйшы рэнтген толькі ў Спліту. Цяпер Спліт. У вобласьці і самім Спліце - больш за 447723 чалавекі на тры шпіталі. Таму карантын быў для іх выхадам.
Неяк так. Таму не хварэем, сьцеражэмся і жывем жыцьцё далей.
Пытаньні,
Невандроўнае