Тутэйшыя ды вугорская мова

Jun 26, 2020 22:01

Два псто таму пісаў пра кіроўцу зь Бярэсьця. Але мы не спыняемся, нас цягне на новыя прыгоды.
Дык вось, акурат учора паркуюся ля чарговага "гіпермола" ужо на зары. Цёмна. На паркоўцы моладзь да 20 зладзіла нейкую сустрэчу з гагатаньнем.
Шчыра, я іх не заўважыў, бо акурат адыграў дыджэй Вількокс (мне ён ня вельмі, бо дужа прагрэсыўная музыка ў ягонай аранжыроўцы). І адразу пачаліся навіны пра тое, як Вугоршчына перамагла "vírus covid tizenkilenc" і дзе можна атрымаць "vírusinformáció". Усё суправаджаецца патрыятычным мужскім голасам. А музыку я слухаў вельмі гучна.
Паўтаруся, моладзь да 20 гадкоў, я тупа не заўважыў, але пасьля хвіліны я раптам сьцяміў, што на мяне ўтаропілася пар дзесяць вачоў. Я засаромеўся крыху, вымкнуў інтэрнэт радыё, узяў заплечнік і рушыў у краму.
Праз мэтраў трыццаць азірнуўся. Дзесяць пар вачоў утыкалі ў беларускі нумар маіх колаў.
Я вось упэўнены, што яны так і не зразумелі, якая гэта мова.
Наступны раз дам ім албанскую паслухаць.

Вугоршчына, Невандроўнае, Жартаточачкі, Менск, Мовы

Previous post Next post
Up