Імоцкі - тэхнічныя дэталі і асаблівасьці

Feb 02, 2020 20:20

Бліжэйшая курортная мясцовасьць - гэта ўся Макарская памора з цэнтрам у Макарскай. Адлегласьць - 50 км. Але гэта ёсьць цяжкія 50 км. Спліт - яшчэ 50 кілёмэтраў без залежнасьці шляху, які вы абярэце.
Цяжкімі гэныя 50 км лічацца, бо ў Далмацыі транспартнае спалучэньне з рэгіянальнымі гарадамі давалі спарадычнае. Тут няма звыклых нам "маршрутак". Кожны чалавек ад 18 гадоў кіруе коламі ці байкам, ці, ужо на крайні выпадак - скутарам. Улетку ідзе "маршрутка" 4-5 разоў на дзень (пачынае зьбіраць людзей ад аўтавакзала Макарскай і прыходзіць на аўтавакзал Імоцкі ў цэнтры горада ля гандлёвіку). Маем яшчэ аўтобуснае спалучэньне са Сплітам - 2 разы на дзень. А таксама транзітныя аўтобусы на лініі Спліт - Грудэ - Любушкі кампаніі "Аўтагэрц" у суседняй Герцэгавіне.
Прасьцей за ўсё патрапіць у Імоцкі паводле праграмы аднаго з турыстых агенцтваў, але на канец 2019 году толькі мая кампанія рабіла гэткія туры ды й нерэгулярна. Расейска-моўных турыстаў няшмат (я бяру ўсё фірмы з Беларусі, Расеі і Ўкраіны), а дамовіцца пра нейкі хаўрус амаль немагчыма - кожны мае сваю ўласную візію супрацы, таму... на жаль сітуацыя пакуль што такая.
Таму уявім, што вы маеце сваё аўто ўласнае; ці пазычанае ў рэнт-а-кар.Маршрут вось такі:

Паводле ўласнага досьведу. Шмат "адукаваных таварышаў" бачыць на мапе паваротку на Вргорац на поўдзень і пытаюць пытаньнейка, чаму я ня раю такі шлях. Па-першае і часта апошняе - гэта шлях па-над стромай, колькі перавалаў, а потым дарога - аніякая. Бясьпечнейша менавіта паводле маршруту на мапе.
У выпадку, калі, напрыклад, вы ў адным з гарадоў пад агульнай назвай Брэла, тады схема вось такая:

Натуральна маем яшчэ адзін шлях праз Задвар"е і далей на Цыста Прова. Вось ён:

Але лепей усё-жа паводле першыага адменьніка маёй мапы - хутка і больш часу на азёры ў Імоцкім. Тым больш, што тунэль Сьв. Ільлі зрабілі летась дармовым.
Наконт маршруту. Вось вам, мае спадары, яшчэ мапа. Калі ўсё правідлова скарыстаеце, тады наведаеце самыя прыгожыя мясьціны, якія вам прапануе Імоцкі край: Блакітнае ды Чырвонае азёры, панарама Пролажца, Галіпаўца і Крэніцэ.

А зараз пагутарым па якой чарзе варта наведваць мясцовыя прыгажосьці.
Блакітнае возера. Паркоўкі ля возера няма. Можа запаркавацца ля самага ўваходу ў парк, там - дарма. Паліцыя ставіцца да турыстаў вельмі лаяльна, бо апошнія прыносяць грошы ў мясцовы бюджэт. На ўваходзе варта набыць квіток, які дае права наведаць усе азёры, а таксама сам парк з назовам "Хасанагініца". Якім бокам тая легенда мае дачыненьне да Імоцкі, я ня ведаю, бо яна распавядае пра іншы регіён - горад Вргорац і вёску Кокарычы. Але - усё роўна цікава. Кошт на 2019 г - 50 кун (крыху менш за 10 даляраў). На ўваходзе маем таксама кавярню з каваю-гарбатаю-лёдавам і прыбіральняй. Адзіная сьцяжына прывядзе вас вось сюды:


Калі паглядзець крыху леваруч:


Калі азірнемся, ўбачым найвышэйшы пік Далмацыі - Сьв. Юры (1762 м)


Яшчэ ў часы Югаславіі да возера праклалі сьцежку-сэрпатын: 40 хвілінаў да пляжа далоў, 60-90 хвілінаў - гару, але цалкам залежыць ад вашеця. У возеры можна купацца, нырцаваць, плаваць паміж берагамі, і гэтым карыстаюцца мясцовыя жыхары, як лянота ехаць на мора ці проста няма грошай.
Далей чарга Чырвонага возера. Яно знаходзіцца амаль што на адной рысе з Блакітным. Зьвярніце ўвагу, што паркоўкі зноў няма. Абапал дарогі намалявая падвойнай поўная рыса (сплашная лінія на трасянцы). Але. Раздзяўбайства тамтэйшых дазваляе паркавацца ўсім, як падабаецца (на 2019). І паліцыя зусім не парэчыць, бо турыстаў ды вандроўцаў трэба берагчы, бо, у сваю чаргу, яны прыносяць грошы і набываюць квіткі за 50 кун...
Чырвонае возера ёсьць глыбейшым возерам Балканаў - 260 мэтраў, але глыбіня яшчэ не дасьледаваная да канца. Можа і больш.


Чырвонае возера мае свой назоў праз коляр скальнай пароды, якая насычана, як і тутэйшая глеба, аксідам жалеза. Т.б. прад вамі - звычайная іржа. Калі прыглядзецца пільна на здымак ніжэй, відаць, як люстерка возера адбівае строму, неба ды нават лес высока гару. Вышыня стромы - 500 мэтраў, яшчэ 260 мэтраў - глыбіня... Таму на пытаньне, ці там хто купаецца, я кажу, што паводле собскае волі - не. Плаваць па-над безданьню? Бррр!


Часам пытаюцца, ці можна дабрацца да вады. Я адказваю, што, несумнеўна можна, але давядзецца папярэдзіць мясцовую службу ратаваньня і ўзяць адмысловыя прыстасаваньні - спушчацца давядзецца 2 гадзіны, а самі прыстасаваньні спатрэбяцца дзеля зваротнага ўспыну.
Па шчырасьці, без папярэдняй падрыхтоўкі можна дабрацца толькі да Блакітнага возера. Ёсьць таксама подыход да Пралажаца і Крэніцэ, але берагі гэтых азёраў вельмі засьмечаныя тамтэйшымі жыхарамі, якія ня бачаць асаблівай выгоды ў тых маляўнічых мясьцінах. Ля Крэніцэ яшчэ й дрыгва непрыемная. Таму - лепей панарамы з адмысловых пляцовак.
Едзем далей уздоўж Чырвонага возера і пільнуемся павароткі леваруч на пляне (мапе). Затым па галоўнай дарозе да знака Dolića Draga, тут трэба зноўку леваруч. Мусіць атрымацца вось што.


Панарамных пляцоўкаў  па-над "Локвічычамі" - дзьве. Абедзьве знаходзяцца па ходу руху леваруч. Першая - міні-альтанка, стылівазаная пад брамку. Яе мінаем. Крыху далей - пляцоўка два. Панарама гару сфоткана менавіта зь яе. А вось пляцоўка нумар адзін дае деталёвы выгляд Чорнага возера - Галіпавац - вы паўз яе будзеце вяртацца ў Імоцкі: праедзеце раку Сухую з тэатрам у месьце Доні Пролажац, бясконцы вінаграднікі, праваслаўную царкву Небаўзяцьця Багародзіцы ў вёсцы Главіна Донья і так далей.

Вандроўнае, Азёры, Далматынская Загора, Імоцкі, Далмацыя, Харватыя

Previous post Next post
Up