Вітаны ўсе!
Нешта даўно ўжо пра падарожжы нічога ня было - палітыкі, там, нешта іншае. А між іншым за сэзон 2019 году колы "Рэно Дастэр" зрабілі амаль 26000 км па Харватыі. Вось гэтым некаторы час я з вамі буду дзяліцца.
З-за некаторых камерцыйных інтарэсаў давялося зрабіць блёг таксама па-расейску. Каму трэба, дам спасылку. А зараз паехалі ў Імоцкі.
Як усё пачыналася.
Імоцкі. Ды кінь жарцікі - так прыблізна казаў былы дырэктак былой фірмы "Компас" у 2005 годзе. "А што там у Імоцкі? Ну і хрэн, што толькі 50 км? Там брудна, народ неадукаваны, добра што "гайдукаў" пазабівалі даўно, працы няма, паесьці няма дзе. Карацей, аніхто туды ня пойдзе. І ўвогульле, няма што вучыць чалавека турызьме, бо я тут ужо 30 гадоў працую. Прадавай, што маеш і ня лезь!"
У 2006 годзе давялося фірму "Кампас" пасунуць і вазіць самому. Спачатку быў малы аўтобус на 16 месцаў раз на тыдзень. У 2007 годзе апынулася, што ў Імоцкім полі робяць вельмі неблагое віно, і я зрабіў дэгустацыю. Колькасьць аўтобусаў адразу павялічылася да 4-5 раз на тыдзень. Потым я пайшоў далей і наняў мясцовую кампанію (даў праграму на аўтсорс). У 2008 годзе 5 аўтобусаў па 16 месцаў ішла два разы на тыдзень. А вось у 2009 давялося зноўка забраць праграму сабе, бо партнёры пачалі рабіць нейкую ерэсь: знайшлі нейкага гіда-мусульманафоба Аляксея, які зрабіў вельмі недарэчна, а лепей казаць, адмоўны імідж праграме ў Імоцкі: чуткі пра тое, што мусульман ня любяць вельмі паўзлі расейскім інтэрнэтам, таму раптам колькасьць удзельнікаў рэзка зьнізілася.
Аляксея звольнілі на хрэн. Крыза дала свае, таму зараз ужо - толькі марыць пра тое абыймо турыстаў ды вандроўнікаў, што было раней.
Але вынік! 2005 - нікому невядомы накірунак, а ў 2019 - амаль паўмільёны візітоўцаў з усяго сьвету. Калі раней толькі ў тамтэшых краяпісах (пуцевадзіцелях) былі згадкі пра Блакітнае ды Чырвонае азёры, дык зараз месца ёсьць найлепшых кнігах ад "Лонлі Плэнет" да "Вакол сьвету".
Калі вы ў Харватыі, асабліва ў Далмацыі, якая зараз стала вельмі папулярнай у Беларусі і Ўкраіне, я вельмі раю знайсьці час і наведаць тыя мясьціны. І вось чаму. Гэта сапраўды Міжземнамор"е, якое было калісьці - своеасаблівы лёзунг краіны - Meditarennean as it once was!
Прырода і ейныя цуды. Сярод найлепшых месцаў - Блакінае, Чырвонае ды Сухое азёры
Блакітнае возера ці Modro Jezero
Чырвонае возера ці Сrveno Jezero
Сухое возера паказваць сэнсу няма - проста яміна сярод кустоўя - знаходзіцца паміж Блакітным і Чырвоным.
Далей ідуць мясьціны, куды трэба ведаць, як дабрацца. Наступным будзе псто акурат з мапамі.
Азёра Локвіскія (Lokvičići), Пралажац (Proložac), Крэніцэ (Krenice), Галіпавац (Galipovac).
Поплаў возера Пролажац з выспай Манастыр (адна з афіцыяльных 1000 выспаў Харватыі).
Возера Галіпавац ці Чорнае возера.
Апроч азёраў можна прайсьціся па знакамітых імоцкіх сходах (іх каля 8), якія цалкам адрапаравалі тамтэшыя за свой кошт (горад быў амаль цалкам зруйнаваным пасьля другой сусьветнай вайны, бо знаходзіўся па неправільны бок барыкадаў). Потым. Абавязкова вінарні (бровары), раю "Грабавац - Grabovac" - ня танна, але маем там адзінае ў Далмацыі шампанскае віно па традыцыйнай тэхналогіі. І шмат іншага.
Канешне, не перашкодзіць добры гід, які ведае ўключыць фантазію вандроўцы. Мо і я там буду, хто ведае, але гэты невялчкія псто перш-наперш дзеля самастойных турыстаў.