Пра здымныя кватэры...

Feb 14, 2018 22:10

У бацькоўскім доме ёсьць 4-5 здымных кватэраў, якія здаюцца ўсім, апроч тлумных кампаніяў падлеткаў. Да што-ночных ахаў-трахаў пад"езд ужо звык, дый тыя ахі-трахі большасьці жыхароў ужо проста нецікавыя з нагоды веку ці добрай гукаізаляцыі кватэраў...)))
У мяне вось іншае пытаньне. Няўжо заробак з гэтага бізнесу толькі добры, што, падкрэсьліваю, арандатары кватэраў на содзень прыяжджаюць:
а) вось прыблізна на такім Мэрсе Е221


б) вось прыблізна на такім БМВ Х6


Кошты колаў тут не пры чым. Проста само ўтрыманьне гэтых, ужо зусім ня новых колаў, каштую часам больш за 2000 даляраў на год, калі ўлічыць замену фільтраў, алівы, гальмовых вокладак ды іншай драбязы. І гэта без нейкіх сур"ёзных хібаў.
Таму, раблю выснову, што людзі добра зарабляюць? Можа і мне зьняць колькі кватэраў ды здаваць іх у наём?
ЗЫ. Але прышпільна было назіраць, як з Мэрса выцягваюць рушнічкі, навалачкі, пададзеяльнікі ды іншыя рэчы, якія характэрныя да большасьці здымных кватэраў па ўсім сьвеце!

Невандроўнае, Менск, Ахуенчык, Развагі

Previous post Next post
Up