Вось што мяне так вабіць у Харватыі?

Feb 03, 2018 22:08

Па-першае - мова. Дзякуючы таму, што шмат свайго дзяцінства я прабавіў у Закарпацьці, навучыць харвацку не было вялікай праблемы.
Па-другое - людзі. Мне вельмі да спадобы іхні цалкам разьдзяўбайскі мэнталітэт, які яны (харваты) спрабуюць схаваць пад "заходнасьцю". Мы сябе супроцьставім маскалёў ды, нават, украінцаў, кажучы, што мы больш заходнія. Харваты - гэта штосьці неверагоднае, нават больш разьвітых славенцаў яны мянуюць "альпійскімі сэрбамі".
Па-трэйцяе - мая адназначная школа кіраваньня машынамі. Справа ў тым, што ў Харватыі (а таксама ў засталой частцы Югаславіі) не было прынята рабіць абочыну ўздоўж шляхоў. Таму стаць на абочыну немагчыма, як і схавацца ад лабавога. Калі вельмі шчыра, то большая частка майго жыцьця праходзіць па "бразыльскае сістэме", т.б. усім навучацца трэба толькі ў практыцы без тэорыі, што ня вельмі час-ад-часу.
Па-чацьвертае - прырода. Увогульле, я б прыроду на першае месца паставіў, але... Але было вельмі падобна на тое, што кажа 100% іншых людзей пра гэты край. Ну як можна не любіць вось гэта:


Ці вось гэта (да-рэчы, зрок вас не падманвае, далоў - менавіта перасохлае возера)


І ўсё-жа, каб правесьці ў адным краі амаль 20 гадоў, адной прыроды мала. Ці аднаго з паданых фактараў мала. Бо, за два гады ў Аўстрыі, я так і ня звык там. Не стрэнчыўся ў Турэччыну, ані ў Францыю, нават на выспу Мадэйра, што ў Атлянтыцы. А вось без Харватыі я сябе нават не ўяўляю. Хаця, можа, проста - звычка.
ЗЫ.
Прыклад разьдзяўбайства ў Далмацыі. Едеш такі сам сабе, уваходзіш у тунэль "Ступіца", што ля маей хаты амаль што (ну як маёй - у найму), і сустракаеш вось такіх рагатых (фота не маё). Пастух дзесьці бухі ўшчэнт сьпіць.

Вандроўнае, Развагі, Думкі, Харватыя

Previous post Next post
Up