Цікава, што, разам з дзеяпрыслоўямі прошлага часу, на некаторых сучасных бутэльках выкарыстоўваеццО назоў "водка", замест "гарэлка". Нууу, што казаць, да талерастыі я ўжо звыклы, пакрысе набліжаемся да Францыі. Гаворка не пра тое.
Сёвечар у адным калісьці паважаным мною бары-кавярні бармэн з клясычнай такой вось ваты даваў сваім нейкім сябром каштаваць на нюш вось такую гарэлку гару. Грамацтва нюхала ды крывілася. Таму пайшла гаворка пра тое, як б выглядаў клясычны беларускі віскарык. Бармэн прыйшоў да высновы, што гэта мусіць быць штосьці накшталт гару, разбадзяжанае з торфам і зарыдляванае ў нейкую беларускую дрыгву на 12 гадоў. Во як! Каб такая фантазыя працавала на штосьці іншае ды нашае!
Ня буду казаць назоў бару (цэнтар Менску) ды назоў бармэну, каб не рабіць рэкляму. Бар трымаюць расейцы, а кіруюць арабы. Таксама сваеасаблівы ахуенчык.
ЗЫ. Дык які смак у трускавак з чылі-папрам у гарэлцы? Гарэлку я ўжо гадоў 20 ня пью, бо "не лызэ".