Nov 15, 2015 23:22
Хтосьці сёньня ў фейсе адпісаўся з Тайлянду, маўляў не прамяняю ані на што сваю родную хату, Беларусь.
А мае рацыю. Вось я: паўгады на Балканах, потым у большасьці выпадкаў дзесьці вонку на невялічкія прыгоды. Потым - наноў Балканы. Так, там адусюль - супэр! Але, хтосьці з фейсу мае рацыю: вы нават не ўяўляеце зь якой асалодаю я вяртаюся ў родны надворак, паркую колы, нясу куфары на пяты паверх, да бацькоў. Вы нават не ўяўляеце, колькі я цешуся, калі бачу вясёлых катоў там, якім даў калісьці імёны: таўсмачыха, шэрая, шэранос (з вачыма, якія абодва "косяць" на шэры нос); калі бачу два вялікія гарошнікі, ад якіх водар у траўні на ўвесь абшар побач; калі гляджу на шыбы будынкаў побач, калі шпацырую ў панікоўскім скверы; калі, вонку гораду, уздыхаю водар хвояў ды ялінаў. Няхай прымаюць хоць сто законаў пра "іжджывенцаў" ды "дзепазіты", я ведаю, што гэта ўсё часова. Так, бягуць гады, маладзейшым я ўжо ня стану, але й мяняць гэтую хату на няхай у сто разоў нешта лепшая - ня буду. Бо няма таго лепшага, дайце веры.
Хата гэтая застанецца ў сэрцы ды розуму назаўсёды. Гэта - не надворак, але ўвесь край, які, пакуль што, мы мянуем Беларусяй.
Беларусь,
Невандроўнае,
Думкі