Летась, адзін чалавек (я яго адшукаў толькі зараз) на сваёй друкарцы раздрукаваў улётку. Потым, памножыў яе за ўласныя грошы на 100000 адбіткаў. Потым сам, на сваіх уласных колах, распаўсюдзіў па ўсей Далмацыі. Той чалавек мае 70 год. Гэтак чалавек сьвяткуе дзень Перамогі сваёй краіны, які прыходзіць што пяты дзень жніўня, што-год. Вось - гэта ёсьць сьвятам... Сапраўднае Перамогі. У душы, ды ў сумленьні....
Пераклад: 05 жніўня заклікаем усіх сьвядомых Харватаў ды Харваткаў, дачок ды сыноў зьвесіць харвацкі штандар на свае хаты, гаўбцы, пляцы ды вуліцы каб такім чынам мы паказалі ўсім:
* ШТО МЫ ГАНАРЫМСЯ НАШАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНОЙ, АБАРОНАЙ НАШАЙ ПРЫГОЖАЙ ЗЯМЛІ, А ТАКСАМА ВАЯРАМІ ВАЙСКОВАЙ ДЗЕІ "БУРА", А ТАКСАМА Й ІНШЫМІ ВАЙСКОВЫМІ ДЗЕЯМІ ДЗЕЛЯ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ НАШАЙ РАДЗІМЫ ХАРВАТЫІ.
* ШТО МЫ НАДАЕМ ПОЎНУЮ ДЫ ПАЎНЮТКУЮ ПАДТРЫМКУ ЎСІМ ХАРВАЦКІМ ГЕНЭРАЛАМ, А ПРЫСУДЫ ГАТАВІНЕ ДЫ МАРКАЧУ (гэта вайскоўцы, якія былі асуджанымі Гааскім трыбуналам па былой Паўднёвай Славіі - заўвага мая), А ТАКСАМА ЎСІМ ХАРВАЦКІМ НАРОДУ ЛІЧЫМ СОРАМНЫМ ДЫ НЕ ДАЗВОЛІМ ЦКАВАНЬНЕ ГІСТАРЫЧНЫХ ЧЫНЬНІКАЎ, ПАКУЛЬ АПОШНІ ХАРВАТ СТАІЦЬ НА АБАРОНЕ СВАЁЙ АЙЧЫНЫ.
Вось гэта - дзень сапраўдны дзень Перамогі.