Сёньня было...

Oct 02, 2014 00:45

560 км, Макарска - Любляна.
Выходзіў на аўташлях у Сьпліце (трэба было забраць капэрту з некаторымі рахункамі ад партнэраў). Аўташлях Сьпліт - Лучка (Заграб) каштаваў 175 куна праз гэтак-званую электронную сплату (мы мянуем гэта ЭНЦ). Кошт звычайнай аплаты - тоесны, але, я карыстаю аўташлях амаль штотыдня. Таму калі сплочваеш з дапамогай смскі 300 куна на адмысловы ўласны рахунак, на рахуная лягае 388 куна. Прыемна, што казаць.
Яшчэ дзяруць 6 куна на адцінак 2 км да памежнага пераходу Брэгана з харвацкага боку. З боку Славеніі ПП мянуецца Обрэж"е.
Зараз вось сяджу на восьмым паверсе гатэлю "М". Добра, што набыў піва "Лашка" яшчэ ў Харватыі, бо пасьля 21.00 у Славеніі алькаголем не гадлююць увогульле. Але не пра гэта. Разважаюся наконт заўтра.
Заўтра трэба ў Будапэшт, ночыць там, пазаўтра - у Трыест (Італія), потым вяртаемся ў Харватыю, але ў Істрыю. Потым чакае зноўку Макарска. Карацей, такі вось невялікае падарожжа не дзеля сябе, але дзеля будучага сэзону ў Харватыі.
Мяркую, што адпачынак зладзім я й жонка на высьпе Млет, калі, натуральна, там адзіны гатэль працавацьмець пасьля 20-га кастрычніка.

Праца, Вандроўнае, Падарожжы, Славенія

Previous post Next post
Up