Я зрэдку сачу апошнія плыні ў беларускай падарожні, бо зыходжу з таго, што гэтая галіна бізнэсу ў Беларусі не існуе, а зьяўляецца рэхам ды адбіткам маскоўскай ды ўкраінскай. Так-так, і ўкраінскай, бо шмат падарожцаў карыстаюць (-лі) украінскія лёты з Барыспаля. Менск-жа, у абодвух выпадках (Масковія ды Ўкраіна) ладзіць сваеасаблівую лёгістыку, трансферуючы людзей да лётнішчаў. Пра "Белавія" можам нават не пачынаць, а аўтобусныя туры, прабачце, гэта несур"ёзна, бо хаўрусныя вытраты ды агульны заробак пасьля сплаты падатка зьяўляецца мізэрным.
І вось у Беларусі зьяўляецца такі цуд:
http://www.holiday.by/blog/1760ці
http://oranjet.by/content/franshizaЯ добра ведаю заходнія падарожныя брэнды, франшызы ад якіх, каштуюць неверагодных грошаў. Але агульны кошт падарожжаў таньнейшы праз вялікія лічбы гарантаваных месцаў у сродках мешкаваньня (гатэлі, прыватныя будынкі), зьніжкі на квіткі (напрыклад у Турэччыне праз "Нэкэрман" кошт падарожжа на летаку ўлічвае й адмысловы зьніжак на аўтобусную мярэжу "Улусой"), зьніжкі на розныя "пакеты" ванроўкаў па краі ды так далей; зьніжкі ў крамах, пуктах часовага наёму нейкага адмысловага абсталяваньня (асабліва на горна-лыжцы). Да заходняй практыкі паступова набліжаюцца расейскія брэнды - "Наталі", "Тэзтур", "Пегас", "Музэнідыс", але зь меншымі ільготамі да сваіх падарожцаў.
А што мы бачым у нашым выпадку? Школа падарожні, дзе "брэнд" прапануе нейкія практычныя заняткі (дзе?), вялікую камісію за зрэалізаваны тур? Мне здаецца - гэта чарговая спроба сабраць грошы ды даць лататы. Ці... Ці хлопцы сапраўды мяркуюць стварыць нейкі адмысловае інтэрнет-прыстасаваньне і, такім чынам, аб"яднаць усіх беларускіх апэратараў падарожні?
І вось яшчэ пытаньне. Навошта карыстаць коляры сотавага апэратара "Оранж"? Падобна-жа, хіба не?
І вось яшчэ пытаньне. А чаму тэлефоны толькі сотавыя? Дзе фіксаваны гарадзкі нумар спраўні (офіса) брэндаўладаўцы?
І вось яшчэ пытаньне. Школа падарожні (турызму) праводзіць заняткі толькі 4 тыдні. Як за 4 тыдні можна чымсьці навучыцца ўвогульле?
Нейкія рогі ды капыты зноўку, на жаль.