Зноўку сьнег у Далмацыі

May 15, 2014 20:58

Сёраніцы тэлефануе сябра праз вайбер. Кажа:
- Ня можаш даць веры, але ўсю ноч я ды сям"я вока не заплюшчылі, бо такі вецер, што ледзь хату не садзьмуў. Анічога падобнага ў жыцьці не памятаю. Я яшчэ, - кажа, - у гарох зноўку паў сьнег ды тэмпература раніцой пала да пяці стоўпняў на моры.
Адразу-жа я палез у навіны ды бачу: аўташлях А1 зачынены амаль па-усёй Далмацыі, Адрыятычны шлях - ад Карлабага да Сьвятое Марыі Магдалены. Прагназуюць, што да ночы зачыняць дый дзяльніцу ля Вруі - во людзям будзе весела да хаты ехаць. Прыгадаў свае восеньскія прыгоды...)))
Вось вам фотка, дзе сьнег на тле мора. Фатаграфаваў сёньня Іва Раўліч, даволі славуты мастак ды фатограф у Макарскай.


А вось вам крыху сёньняшняй Сярэдняй Босьніі з Гэрцэгавінай:


Здымак ня мой, натуральна: http://www.jutarnji.hr/velike-poplave-u-srbiji-i-bosni-troje-mrtvih--u-maglaju-voda-dosla-do-2--kata--ljudi-bjeze-na-krovove/1191540/
І гэты піпец назіраецца па ўсіх Сярэдніх Балканах. Месца Маглай - чысты магаметанскі горад, ад яго да Макарскай недзе 210 кілёмэтраў на поўдзень.

Невандроўнае, Балканы, Надвор"е, Босьнія ды Гэрцэгавіна, Харватыя

Previous post Next post
Up