усе адценні ружовага

Apr 29, 2015 17:00

Пасля нараджэння дачушкі адбыліся са мной некаторыя змены:
1. я не толькі палюбіла ружовы колер, як такі, я пачала сама актыўна набываць і насіць ружовае.
2. акрамя таго мне прыпаў даспадобы ружовы водар (ад якога мне нядобра рабілася ўсё жыццё!) гэта адбылося так незаўважна і натуральна, што толькі калі кума спыталася: хто гэта смярдзіць, як сувенірная лавачка ў Балгарыі? - я зразумела, што гэта я! гэта мае новыя парфумы з актыўнай ружовай ноткай!
3. пра валасы ўжо вядома. змяніліся не столькі яны, колькі маё стаўленне да іх - я перастала іх выпростваць. аказалася, што я кучаравая!
усе змены мяне цешаць!
я цвіту, кучараўлюся і пахну!

я - не я

Previous post Next post
Up