Боцікі.

Apr 19, 2015 14:11

Вясна сёлета доўгая і халодная. Ды і зімы не было. Шэсць месяцаў цягнецца шэры халодны сезон. Паўтараючы адзін з актуальных у польскай моўна-палітычнай карціне свету мем, скажу: соры, такі ў нс клімат! і з гэтым нічога не зробіш. Прарочыць не бяруся, але і лета ў нас такое самае бывае. Таму не дзіўна, што вялікую папулярнасць у нашых шыротах атрымалі кароткія боцікі (зімой і летам). Але вось з чым і як іх лепш насіць, не ўсе нашыя модніцы ведаюць. Шчыра хочацца дапамагчы.
Правіла пераше.
Кароткія боцікі нельга спалучаць з сярэдняй даўжынёй. Нельга, абсалютна нельга апранаць мідзі-спадніцы, альбо 4/5 штаны, ці плашч, ці паліто, ці сукенкі да сярэдзіны лыткі даўжынёй! Ні за што!
Правіла другое.
Чым таўсцейшая нага ў костцы, тым вышэйшыя мусяць быць боцікі.
З кароценькіх боцікаў мае прыва выставаць толькі зграбная тонкая костачка.
Правіла трэцяе.
Даўжыня, якую можна і трэба спалучаць з кароткімі боцікамі - гэта максі і міні. Самыя кароткія спаднічкі (сукенкі ці тунікі) і шорты, альбо самыя доўгія штаны (можна дудачкі, запраўленыя ў боцік, а можна і клёшы, класіка актуальная заўсёды). А таксама доўгія спадніцы і сукенкі - да падлогі!
Вось і ўсё. Тры простыя правілы.
Добрага вам настрою і каляровых боцікаў на ўсе сезоны!

мода, боцікі

Previous post Next post
Up