Каля двух месяцаў таму мне пашчасьціла
паразмаўляць з Лявонам Вольскім і запытаць пра выступ на Басовішчы. Тады ён адказаў, што ў іх есьць думка зрабіць машыну часу і, адкруціўшы дваццаць гадоў, з'явіцца на сцэне той самай Мрояй, але іх пакуль не запрашаюць.
На што мой сябра
mirritil напісаў пост, у якім звярнуўся да людзей блізкіх да арганізатараў з заклікам падварушыцца і запрасіць ужо Н.Р.М.
Ну і што мы бачым? Мы бачым у праграме: Субота (18 ліпеня) 00.50 - N.R.M. и «Мроя»! Прыемна думаць, што можа і нашыя слабенькія галасы сталі штуршком да таго, каб пабачыць свой любімы гурт на Басах.
Дарэчы, цалкам з праграмай можна азнаеміцца на партале
ultra-music.
Новы лягатып юбілейнага Басовішча ўжо таксама існуе: велкам на
generation.by. Тут таксама можна сачыць за сітуацыяй з візамі.
А я пастаўлена абставінамі ў жорсткія рамкі. Нажаль, гэтае лета ў мяне пад знакам зьмены пашпарта. І атрымаю я новы толькі сёмага ліпеня (ну не ўмеюць нашыя пашпартныя сталы рабіць іх у кароткі тэрмін). Так што, маю ўсе шансы "праляцець" міма :(