ажно расчырванелася

Apr 21, 2009 13:13

Сьнедаю я сабе ціхенька, расольнік сербаю, а тут мабілка вібруе і нумар незнаёмы. Здымаю.
Ёў! Гэта ж да мяне радыё Гамон датэлефанавалася!
Так-так, я з Лявонам Вольскім размаўляла.
Дарэчы, даведалася, як кажуць, зь першых рук, што ў гэтым годзе на Басовішчы НРМа ня будзе. Яны б можа і з задавальненьнем, але не запрашаюць іх. А калі б запрасілі, то з нагоды дваццацігоддзя Басоў, яны б заспявалі песьні Мроі.
Думка, лічу, шыкоўная. Таму што песьні тыя, напэўна, таго ж узросту што і Басы. Такія маладыя, але са сваімі запамінальнымі рысамі.
Усе праекты растуць, сталеюць, і раз-пораз трэба вяртацца да істокаў, узгадываць, што было спачатку, якія былі мроі і накірункі. Ох, шкада, што не запрашаюць, я песьні Мроі ў жывым гуку паслухаць вельмі-вельмі жадаю. Ды, мабыць, не я адна.

музыка, чудо, радыё, імпрэза, Басовішча, Вольскі, культура, мечта

Previous post Next post
Up