У сярэдзіне траўня 1863 у лагеры пад Мілавідамі (зараз Баранавіцкі раён) сканцэнтравалася некалькі паўстанцкіх атрадаў. Недзе праз тыдзень расейскія войскі з розных бакоў атакавалі лагер. Бой працягваўся некалькі гадзін, паўстанцы вытрымалі ўсе атакі. Калі стала цямнець, царскія войскі адступілі на зыходныя пазіцыі, страціўшы 50 чал. забітымі і
(
Read more... )
А тая царква, што ў вашэці на здымку, дык гэта ў сяле Лясная, што за 12 км па брукаванцы на поўнач ад Мілавід. Брукаванку яшчэ пры Польшчы клалі, недзе ў 36-м ці 37-м годзе. На сайце www.radzima.org пазначана, што гэтая царква ў Лясной з 19-га стагоддзя. След зазначыць, што прынамсі ў 60-я гады гэты самы будынак быў драўляны і змяшчалася там крама, нават дзве - прадуктовая ды прамтаварная. Дый будынак відавочна мала нагадваў, што некалі ў ім мог быць хоць які храм. Пасля ўжо крамы новыя пабудавалі, а гэты абклалі цэглаю, зверху - купал. От і зрабілася праваслаўная царква. Тым часам, каталіцкі касцёл тутсама, у Лясной, пабудавалі новы, з чырвонае цэглы. Як на мой аматарскі густ, дык касцёл куды болей дыхтоўны ды, чым царква.
Reply
Reply
Leave a comment