У сярэдзіне траўня 1863 у лагеры пад Мілавідамі (зараз Баранавіцкі раён) сканцэнтравалася некалькі паўстанцкіх атрадаў. Недзе праз тыдзень расейскія войскі з розных бакоў атакавалі лагер. Бой працягваўся некалькі гадзін, паўстанцы вытрымалі ўсе атакі. Калі стала цямнець, царскія войскі адступілі на зыходныя пазіцыі, страціўшы 50 чал. забітымі і параненымі. Хутка ім на дапамогу падаспела калона з Нясвіжа (2 роты Новаінгерманландскага палка), і назаўтра наступленне аднавілася, але паўстанцы да гэтага часу пакінулі лагер і разышліся ў розныя бакі (іх страты - 18 чал.). Такім чынам, паўстанцы засталіся ў гэтым баі пераможцамі.
Забітыя паўстанцы і царскія вайскоўцы паводле загаду Булгарына (расейскі падпалкоўнік) былі пахаваны каля шашы ў розных магілах.
У гонар паўстанцаў у 1930-х была пабудавана капліца-помнік.
Надпіс па-польску з беларускай налепкай.
Пакуль мы глядзелі помнік, спынілася машына з украінскімі нумарамі, выйшаў мужчына і пайшоў чытаць надпіс.
Помнік 1990 г.
На месцы пахавання расейскіх салдат быў устаноўлены чыгунны крыж (1913).
Поле за крыжом, хутчэй за ўсё месцы бітвы.
Як нам кажа Радзіма.орг, у самой вёсцы ёсць царква 19 ст.
http://www.radzima.org/be/object/233.html Мы ўбачылі вось такую..
Але гэта мусіць другая царква.
upd: як аказалася, царква стаіць не ў Мілавідах