Вольскі - гэта на жаль, ужо не НРМ, а астатнія яшчэ якое НРМ!

Nov 01, 2012 18:46

Учора стала вядома што НРМ не трапіў у адборачны тур Еўрабачанне. Песні ўсіх тых хто трапіў на ангельскай мове.. Ну што спадары зласліўцы, зараз вы давольныя? Пісаў гэты тэкст яшчэ да гэтай навіны.

Гурт НРМ захацеў паўдзельнічаць у Еўрабачанні, і панеслася.. форумы, каментары пад навінай: "Гэта не НРМ!", Вольскі гэта НРМ!", "Піт гэта нуль беларускага року". Не, ну канешне НРМ з Вольскім і без яго, гэта розныя гурты. Але адкуль і чаму такая траўля? Няўжо гэтыя людзі не хочуць, каб на ўсю Еўропу прагучала песня на беларускай мове, няхай яна і з’яўляецца польскай народнай. І чаму Піт гэта нуль айчыннага року? Такму што ён да 2010 году быў простым гітарыстам? Можа тады давайце ўсіх гітарыстаў, бубначоў, усіх тых хто не з’яўляецца вакалістамі гуртоў назавем "нулямі". Я вельмі шкадую, што толькі адносна нядаўна паслухаў праект Піта "Гарадзкія".

І яшчэ, няўжо людзі не разумеюць, што гэта менавіта Лявон Вольскі пакінуў гурт, не хачу спорыць з людзьмі, якія думаюць інакш, гэта маё асабістае меркаванне. Пасля прагляду шматлікіх інтэрв’ю Лявона, мне здаеццаю што ініцыятыва зысці з НРМ была менавіта яго. Некаторыя лічаць, што гэта астатнія музыкі яго "выкурылі" з гурта. Я лічу, што чалавек які столькі год пасвяціў свайму гурту, проста так яго не пакіне. Пасля сыходу Лявона з НРМ у яго з’яўляюцца новыя праекты, якія магчыма ён не змог бы рэалізаваць калі б застаўся ў складзе гурта.

Цяперашнім НРМаўцам можна выказаць падзяку за тое, што яны захавалі гэты легендарны гурт з сыходам лідара. Гэты ўчынак заслугоўвае пэўнай мужнасці. Я разумею людзей, якія шчыра кажуць, без усялякай злобы, што з Пітам Паўлавым гэта не той НРМ. Канешне не той, гэта другі НРМ з іншымі песнямі і іншай музыкай. Але ўсё роўна гурт заслугоўвае ўвагі, павагі, і мае права на існаванне нават без Лявона, як маюць права цяперашнія ўдзельнікі гурта на сваю назву - НРМ.
Канешне не вельмі ўдалы прыклад, але ж Міхалок змяніў гурт ва ўсіх напрамках, змянілася ўсё: музыка, тэксты, імідж Міхалка і астатніх ўдзельнікаў. Ляпісы да "Капіталу" і пасля, гэта два розных гурта, але ж Міхалок не стаў мяняць назвы.
Як у некаторых язык паварочваецца казаць, што Піт Паўлаў, Юрась Ляўкоў і Алег Дземідовіч гэта не НРМ? Юрась і Алег стаялі ў самых вытокаў гурта Мроя, а Піт прыйшоў у гурт у апошні год існавання, у 1993, а ў 1994 ён ужо удзельнік НРМ, уся гісторыя НРМ была на яго вачах. Я так скажу, Лявон Вольскі - гэта на жаль, ужо не НРМ, а астатнія гэта яшчэ якое НРМ!

І не трэба казаць, што гурт з Пітам нікому не цікавы, людзі ходзяць на іх канцэрты, каб паслухаць як старыя песні так і новыя, якіх з цягам часу стане больш, якія змогуць пацясніць песні часоў Вольскага.. бо гэта новы НРМ.
Можаце казаць. што я нічога не разумею. што я не маю музычнага густа, але і "Аўтарадыё", і "Прамень", і "Кузнічка" у выкананні Піта Паўлава мне падабаюцца, не гледзячы на яго, як пішуць слабы вакал.

Жадаю гурту НРМ поспехаў на Еўрабачанні!

Артыкулы, Музыка, nrm

Previous post Next post
Up