..з Наваградка... з Навагрудка напэўна

Jul 23, 2012 15:08

Вырашыў праз Першы канал нацыяльнага радыё, нагадаць жонцы пра сваё існаванне). Троху здзівіла, што вядучая выправіла гістарычную назву горада, я бы нават сказаў аўтэнтычную, на афіцыйную.
Можа яе можна апраўдаць, тым, што яна не мае ніякага дычынення да Наваградка..але няўжо яна не ведае - Навагрудак - Наваградак, Мінск - Менск, Гродна - Гародня ( ( Read more... )

Навеяло, Наваградак-Новогрудок

Leave a comment

Comments 4

nil_la July 23 2012, 12:20:18 UTC
мо таму што яна ТП? варыянт

Reply


glidernet July 23 2012, 12:44:00 UTC
Забавно :-)

Reply


tomkad July 23 2012, 18:30:31 UTC
Нічога такога ня бачу. Ты тутэйшы і ведаеш канешне больш за яе. Вось у мяне на мінулым тыдні адбылася спрэчка з адным хлопцам, які сцвярджаў, што старыя словы (у тым ліку і назвы) нельга ўжываць сягодня. Логіка яго простая: існуе сучасная беларуская мова, існуюць правілы і інш. і таму трэба карыстацца гэтай мовай і гэтымі правіламі. Другая справа, што гэтая мова як кажуць перапісана на рускі лад, ну што зробіш? А навошта вяртацца на стагоддзі назад і ўжываць словы, якія ўжо выйшлі з абіходу? Самыя ярыя русафілы нават не ратуюць за вяртанне знакамітай "Ять", таму што ў гэтым няма сэнсу. Спытайце мовазнаўцаў і яны адкажуць, што мова - гэта дынамічная рэч і змянаецца з цягам часу. Таму я лічу, што з назвамі таксама павінна быць. Няўжо вядучая засталася б ТП, калі сказала б не Койданава, а Дзяржынск?

Reply

artem_ablozhei July 23 2012, 19:37:08 UTC
пры чым тут "Ять", старыя геаграфічныя назвы, словы і г.д., гэта жывая мова народа, па якой вучаць гісторыю гэтага народа. Супраць сучасных назваў, канешне я нічога не маю супраць. Адукаваныя людзі павінны ведаць і пра Менск і пра Койданава.

Reply


Leave a comment

Up