..з Наваградка... з Навагрудка напэўна

Jul 23, 2012 15:08

Вырашыў праз Першы канал нацыяльнага радыё, нагадаць жонцы пра сваё існаванне). Троху здзівіла, што вядучая выправіла гістарычную назву горада, я бы нават сказаў аўтэнтычную, на афіцыйную.
Можа яе можна апраўдаць, тым, што яна не мае ніякага дычынення да Наваградка..але няўжо яна не ведае - Навагрудак - Наваградак, Мінск - Менск, Гродна - Гародня (Горадня), Полацк - Полацак, Брэст - Берасьце, Косава - Косаў, Дзяржынск - Койданава...
На Навагрудчыне ў вёсках, ад старых людзей, я толькі чуў: "..прыедзе дачка з Наваградка", ці "заўтра трэба ў Наваградак з'ездзіць".

Чаму я, просты абывацель, ведаю, а яна, вядучая на радыё, не?

Навеяло, Наваградак-Новогрудок

Previous post Next post
Up