Сам князь у іншым інтэрвью сказаў, што архітэктарам быў "адзін з знаных архітэктараў, якія будавалі ў Закапаным". Не ўдакладніўшы, на жаль, хто. Але справа ў тым, што Закапанскі стыль напрыканцы 19 ст. - гэта фактычна толькі адін чалавек - Станіслаў Віткевіч. Былі, канешне і паслядоўнікі, напрыклад, Тадэўш Праўс. У пачатку 20 ст - яшчэ і Ян Віткевіч-Кошыц, стрыечны брат Станіслава. Ян Віткевіч, дарэчы, скончыў Рэальную Гімназію ў Мінску. У Мінск ён вяртаўся і пазней - на працягу трох гадоў працаваў ў прафесійнай школе для дзяцей выгнаннікаў. Сын Станіслава Віткевіча - Ігнацы Віткевіч (Віткацы) быў мецэнатам у Мінску, меў нарачоную - дачку мінскага адваката - Ядвігу Янчэўскую. У Гродна !"Вялікай душой Віткацыя была - "Mahatma Witkac".
Яшчэ у закапанскім стылі будаваў арх. з Кракава Францыск Мачынскі , які з макетам “Дома пад піхтамі” ў закапанскім стылі выйграў міжнародны архітэктурны конкурс парыжскага архітэктурнага часопіса "Moniteur des Architectes". Мачынскі працаваў разам з Ст. Віткевічам.
Увогуле, Ст. Віткевіч збудаваў каля 200 вілл, касцёлаў, у тым ліку будаваў сам на Літве - у Паланге, Сыглудышках. Дакладна вядома, што на Літве Віткевіч і бадаўнікі з самога Закапанага. Гэтак значыць Віткевіч на малой Радзіме любіў сам будаваць. Ён, дарэчы, быў спакраўлёны з Юзафам Пілсудскім.
Яшчэ ў на пераломе стагоддзяў будавалі В. Матлакоўскі, В. Яльяш-Радзікоўскі i арх. Вайцэхоўскі.
А ўжо ў міжваенны час сотні архітэктараў падхапілі Закапнскі стыль, як rzecz modna, en vogue. І сотні будынкаў паўсталі тады і ў нас. Але тое быў ужо новазакапанскі стыль. "Старазакапанскі стыль" - у нас - гэта толькі 2-3 будынка. Рарытэты.

Reply
Leave a comment