Выстава салідарнасьці

Jan 04, 2011 13:37

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас узяць удзел у падрыхтоўцы выставы, прысьвечанай нашым героям - арыштаваным і пацярпелым 19 сьнежня 2010 г., а таксама той хвалі салідарнасьці, якой Беларусь яшчэ ня ведала. Хочацца, каб нашыя несправядліва асуджаныя пабачылі, як гэта было.

На выставе будуць прадстаўленыя фоты таго, як адбываўся збор рэчаў і ахвяраваньняў, падрыхтоўка перадачаў, а таксама паштоўкі, якія ня змогуць дайсьці да сваіх адрасатаў праз пошту (бо іх больш, чым арыштаваных, і незаўжды магчыма было іх выслаць, а хочацца тым ня менш, каб яны не засталіся непрачытанымі - яны шчырыя, эмацыйныя і, нярэдка, мастацкія) ды многае іншае.

Мы просім вас несьці свае экспанаты: малюнкі, ручныя мастацкія вырабы, іншыя рэчы, што могуць мець сымбалічны сэнс. А калі вы былыя сядзельцы - прыносьце свае турэмныя творы, запісы ды дзёньнікі! Прымаем іх да 15 студзеня.

Апроч гэтага вы можаце напісаць словы ўдзячнасьці і падтрымкі на нашай «Дошцы салідарнасьці».
Выстава будзе разьмешчаная з 19 студзеня ў памяшканьні на вул. Машэрава, 8, штаб-кватэра БНФ. Плянуецца ўрачыстае адкрыцьцё. Сачыце за абвесткамі. Дзяліцеся сваімі ідэямі!

Давайце разам зробім нашым героям прыемны падарунак на знак нашай удзячнасьці!

Кантактныя тэлефоны: (29) 6516127, (29) 3786905, (29) 6855239

Previous post Next post
Up