Не верю!

Aug 24, 2014 00:20

Есть у нас очень много деревень. Раньше их называли неперспективными. А еще хутора. Почему бы человеку, который там вырос, или просто бизнесмену и любому желающему не построить там агроусадьбу? Реанимировал бы и деревню ( Read more... )

Leave a comment

Як на мой розум ziemlarob August 25 2014, 14:13:33 UTC
Вось жа нарадзіўся і вырас я ў калгасе, то бо ў вёсцы. Я не эканаміст і не эксперт у сельскай гаспадарцы. Тым часам некаторыя агульныя моманты відаць не толькі экспертам ( ... )

Reply

Re: Як на мой розум araty August 28 2014, 10:04:22 UTC
Не, гэта не пафас - гэта існасьць. Калі я ўпершыню сутыкнуўся з дзеяннем капуснай мухі (ездзілі ў райцэнтр, спека, калі вярнуліся, то ўся мая капуста, некалькі тысяч, звяла), то жонка казала, што я на працягу хвіліны раз пяць змяніўся ў твары- то чыровны, то белы. А калі калгасныя аграномы бачуць, як прападае ўраджай, то так, стаяць ,размаўляюць, як пры застоллі.
І калі тым годам у час Хав'ера мяне засыпала чатырохмятровымі суметамі, то я тры тыдні толькі і рабіў, што чысьціў снег з цяпліць - рукі да гэтага часу баляць. А калі той восенню ільнозавод з-за дажджоў не змог прыбраць лен за нашай вескай і ён парос зеллем, то і ляжаў ён на полі, лічы да Новага году, пакуль мароз зелле не пабіў. Сваё б віламі падымалі б, гліфасатаў купілі б, каб выпаліць зелле, а так....
Скажы трактарысту загорваць на тым тыдні пасеяннае жыта - з задавальненнем - заробак жа. У мяне калі вымакае, альбо вымярзае, то - страты. А ім - яшчэ магчымасьць зарабіць - дзяржава ж (то бок усе мы) аплоціць.

Reply

Re: Як на мой розум araty August 28 2014, 10:21:27 UTC
І наконт уласнасьці Ваша праўда. Менавіта так мы і размяркоўваем свой бюджэт. Я ведаю адну сямью, (чатыры чалавекі, тры мужчыны - гаспадар і два сыны старшакласнікі) якая жыла на мінімум для аднаго чалавека цэлую зіму, каб набыць абсталяванне сучаснае, для цяпліц. Прыводзіў гэты прыклад старшыні аднаго калгасу, спытаўся - "а вашыя калгаснікі пагадзяцца на змяншэння заробка, каб набыць больш сучасную тэхніку?". То той толькі сумна ўсміхнуўся ( ... )

Reply

Re: Як на мой розум araty August 28 2014, 12:21:57 UTC
І наконт зямлі. Яна належыць у нас дзяржаве. То бок народу, безумоўна. І вось тут я, пакуль не створыцца клас сялян, за гэта. Не, можна аддаць ва ўласнасьць, але выключна тым фермерам, (і толькі фермерам, пакуль), якія год 10-15 яе добра апрацоўваюць. Без усялякіх выплат. (Я ня маю зямлі, як што, а як і атрымаю, то па мае ўмове магу і не дажыць да прыватызацыі, то бок - не дзеля свае выгоды).
Зараз, калі, скажам, расіянін, ці немец, набудуць , скажам, слуцкі мясакамбінат, альбо слуцкі сыраробны, то атрымаюць неклькі калгасаў з арандаванай зямлёй у некалькіх суседніх раенах. Не спадабаліся нам немцы, ці расіяне - ўласнасьці іх, а зямля - наша. А як прыватызаваць зямлю?
Альбо хто зараз, пры гэтых умовах стане уласнікам калгаснай зямлі? Толькі старшыні калгасаў і вертыкальшчыкі. Яны і парабкаў танных могуць прывезці з якогой бангладэшы. І стварыць беларускае сялянства зможам толькі ўжо праз новую рэвалюцыю.

Reply

Re: Як на мой розум ziemlarob August 28 2014, 14:22:44 UTC
Што да прыватнае ўласнасці на зямлю, ейнай куплі-продажу, гатовы згадзіцца з Вашэцем. Аднак зноў-такі “выскоквае” пытанне - а як жа ў іншых краінах? Здаецца, далёка не ўсюды зямля нацыяналізаваная. Ну, але тут трэба быць адмыслоўцам, спецыялістам, каб нешта ўцямнае казаць. Пагатоў, што ні краіна, што ні народ - усё інакшыя абставіны ды парадкі ( ... )

Reply

Re: Як на мой розум araty August 29 2014, 07:32:35 UTC
Безумоўна, каб разабрацца ў пытанні зямлі, вескі, сялянства патрэбны спецыялісты, якія добра ведаюць сітуацыю і ў нас, і за мяжоў - асаблівасьці, недахопы, памылкі. І такія спецыялісты ў нас ёсьць. Але яшчэ трэба шырокі і адкрыты плебесцыт - выказванне ўсіх хто датычыцца сельскай гаспадаркі, а датычацца ў нас лічы ўсе - такая гісторыя, такая сістэма ( ... )

Reply

Re: Як на мой розум ziemlarob August 29 2014, 12:38:51 UTC
Цалкам згодзен. Патрэбны шырокі і адкрыты плебісцыт, якому папярэднічала б гэтаксама шырокая і адкрытая тлумачальна-асветніцкая кампанія ў медыях, дзе вялі б рэй менавіта спецыялісты па сельскай гаспадарцы, па зямельнай рэформе. Прытым без палітычнае дэмагогіі, без налеплівання адзін аднаму палітычных ярлыкоў. У цэнтры - зямля, крыніца хлеба, гародніны, садавіны, малака, мяса, адным словам, зямля-карміцелька. Усе - і дэмакраты, і лібералы, і камуністы, і дыктатары - усе чыста хочуць есці.

Reply

Re: Як на мой розум araty August 29 2014, 07:43:50 UTC
Наконт Прыбалтыкі, то калі б мы пачалі рэформы сяла ў 90м, то ўсё б было іначай. А зараз гэта складаней шмат па розных прычынах. Напрыклад і я, каб зараз пачнаў - без вопыту, без ведаў, без старатвых хаця б мінімальных напрацовак, то згарэў бы за год, ад сілы два. Ну і зноў жа - куды дзяваць людзей з калгасаў? Не ўсе, далека не ўсе здолееюць штосьці путнае зрабіць. І, зноў жа, за дваццаць год налажана сістэма - перапрацоўка, абслугоўванне, пастаўкі-збыт - і ўсе гэта завязана пад калгасы. Скажам той жа Слуцк без калгасаў стане беспрацоўным жабрацкім горадам ( ... )

Reply

Re: Як на мой розум ziemlarob August 29 2014, 12:39:30 UTC
Я таксама лічу поўным глупствам “падзяліць проста калгасы на брыгады-фермерскія гаспадркі”. Во гэтакія рэвалюцыйныя “адным махам сем манахаў” нічога не дадуць. Калгасы павінныя быць пастаўленыя ў абсалютна аднолькавыя ўмовы з прыватнымі фермерскімі гаспадаркамі. Няхай жыццё пакажа, хто пераважыць. Мяркую, гэта было б найлепшае рэфармаванне калгасаў. А як інакш? Голае адміністраванне да месца хіба што ў войску ды ў чыноўніцкім асяродку, каб гультаі не драмалі.
Ісцінная праўда, што бясплатная раздача зямлі - гэтакае сама глупства. На жаль, шмат на каго слова “бясплатна” дзейнічае, бы гіпноз: Калі дарма - хапаю! А трэба яму тое ці не трэба - спрацоўвае хапальны рэфлекс. Зямля, бы жывы арганізм, яна не дзеля палітычных кампаніяў альбо мінучых модных плыняў.

Reply

Re: Як на мой розум araty August 29 2014, 07:53:40 UTC
У розных дзяржавах па рознаму ставяцца да зямлі. Калі проста падзяліць заходнія традыцыі, то ўмоўна -- Амерыканская - там свяшчэнная карова - канкурэнцыя. Вось з гэтай умовы і зыходзяць . Але, безумоўна, падтрымка ёсьць і вялікая. З улікам "свабод кожнага чалавека і іх роўнасьці ( ... )

Reply

Re: Як на мой розум ziemlarob August 29 2014, 12:40:13 UTC
Рэч у тым, што калгасы во гэтакія, бы сёння ў Беларусі, рэфармаваць, як мне здаецца, нельга a priori. Паспрабую больш дэталёва ( ... )

Reply

Re: Як на мой розум araty August 29 2014, 21:54:30 UTC
Цалкам згодзен з Вамі. І, дарэчы, ёсьць распрацаваныя прапановы, як зацікавіць працаўнікоў у беражлівым стаўленні да арандаванай зямлі (вынікі працы - безумоўна поўны гаспадар той, хто працуе, а не мінсельхарч). Прапановы тычацца менавіта выплаты за паляпшэнне кадастравай вартасьці зямлі. Скажам узяў чалавек 19бал., а перадае 25 - тысячу даляраў (сто-мільён - не важна) за десяць балаў (адзін-сто) на гектар. Алеж, як пісаў, тут і за пабудовы і шматгадовыя пасадкі (а сучасны сад вельмі дарагая справа), нашчадкі атрымаць нічога не могуць. Штосьці трэба рабіць

Reply

Re: Як на мой розум araty August 29 2014, 07:55:02 UTC
А, вось - пра п'янку Вы слушна сказалі. Толькі я б яшчэ дабавіў, што п'юць і ад адсутнасьці мэты існавання, а зямля дае гэтую мэту - па сабе ведаю.

Reply

Re: Як на мой розум ziemlarob August 29 2014, 12:41:01 UTC
+++++++++++

Reply


Leave a comment

Up