Тупік

Mar 24, 2014 10:43

Глядзў учора выступ Лукашэнка перад журналістамі. Спадабалася, што не дзяліў украінцаў, а рабіў націск, што гэта адзіны народ. Спадабалася як сказаў пра западэнцаў, што гэта вельмі працавіты люд ( Read more... )

дэпрэсіўнае

Leave a comment

ziemlarob March 24 2014, 15:04:39 UTC
Настрой, падобны да Вашага, мяне таксама зараз апанаваў. Не, з зямлёю не звязана. З Украінаю. Проста спрабаваў патлумачыць чалавеку, што нельга безадрыўна сядзець перад зомбаскрыняю, глядзець выключна расійскія каналы, прытым глытаць, не жуючы, цалкам адключыўшы глузды, усё, што шырокай плынню льецца з экрана ( ... )

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 18:32:16 UTC
Праблема ў тым, што Беларусь так сама даведзена да ручкі - эканоміка ў стагнацыі, сельская гаспадарка не эфектыўная (аб чым неаднаразова гаварыў і прэм'ер, і міністр сельскай гаспадаркі, і сам Лукашэнка) і трымаецца за кошт аграмадных датацый, вытворчасьць састарэла а мадэрнезацыя што дрэваапрацоўкі, што будаўнічых матэрыялаў паспяхова правалілася. Што будзе з нашай эканомікай без падтрымкі Расіі яскрава паказаў 2011 год. А тады кошт на нафту і газ быў ніжэй, чым нават для Украіны. Нашыя трактары і МАЗы сталі не патрэбныя нават у Расеі пасля ўступлення ў ВТО. Халадзільнікі, тэлевізары, іншая бытавая тэхніка - нашая тлькі зборка- начынка кітайская - мы сядзім на адвертцы ў сусветнай адверткі. Так, пакуль што ёсьць МЗКЦ, БелАЗ, ну і крыху ў электроніцы і прыборабудаванні, і тое прагнуць адціснуць расейцы.
І я не жадаю майданаў-плошчаў, але як так далей пойдзе, то як быць?

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 18:44:33 UTC
Пакуль вышэй, таму і майдана пакуль няма. Але я бачу куды яна коціцца.

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 18:52:28 UTC
Магчыма Вы і маеце рацыю па Украіне. Так, і я апошнім часам чытаю звесткі і змрочнею.
Ведаеце, як кажа мая жонка пасля маіх паходаў на сустрэчы з аппазіцыянерамі :"Ну ты нават да апазіцыі змог стаць апазіцыяй!":) Таму і жадаў бы, каб рэформы пачала гэтая ўлада. А рэформы неабходныя, іначай не Украіна нас, а мы яе дагонім, і то хутчэй чым за 10год.Альбо страцім увогуле і Беларусь, і белаускасьць.

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 20:17:32 UTC
А што дзіўнага? Рэвалюцыя жы ж. Дарэчы, прадпрымальнікаў са Слуцка, якія ездзюць за шмоткамі ў Хмельніцк, ужо два разы абабралі, аб гэтым пісалі ў рэгіянальнай газеце і мы абмяркоўвалі там на форуме. І, ведаеце, нават прарасійскім трллям не прыйшло ў галаву прыпісваць гэта Праваму сектару, ці яшчэ каму. Наладзіць становішча, як паказаў Лукашэнка, можна за адзін-два гады. Але ж і Расея пастараецца перашкодзіць ім ( ... )

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 21:46:30 UTC
І я ў такім узросце , калі супраць рэвалюцый, а за эвалюцыі. Але як прымусіць улады Белаурсі за эвалюцыю? Я адкрыта і неаднаразова заяўляў - мне без розніцы хто там будзе дзяліць месцы ля таго карыта, што завецца ўладай - Лукашэнка, Пазьняк, Статкевіч ці яшчэ хто - мне ад таго нічога не зваліцца. Але мяне цікавяць дзве рэчы - развіцце нармальнай эканомікі і развіцце дарослай, адказнай грамдзянскай свядомасьці (грамадскасць - не палітыка - я дыстантынуюсь ад палітыкі, бо досведу юнацтва хапіла, каб зразумець, што для палітыкі я занадта прастакаваты, наіўны і эмацыянальны) Але што рабіць, калі ўлады ідуць зусім у іншым накірунку ( ... )

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 21:37:47 UTC
Слуцк горад маленькі, таму ўсе ведалі, што тое рабілі звычайная гапата, якой шмат было і ў нас у пачатку 90х. Напрыклад мне, калі вазіў цыгарэты з Масквы, даводзілася два разы "адсцегваць" бандзюкам прама на Беларускім вакзале, а аднойчы на Зялоных горках так прыціснулі, што каліб не мой сябр-саслужывец масквіч, что і не вядома чым бы ўсё скончылася. Пры бязуладдзі крымінал уздымае галаву. Гэта зразумела. А крыміналу бяз розніцы кім называцца - правым сетарам, камуністамі, анархістамі, ці міліцыянтамі.

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 21:47:40 UTC
Ён гапата. І пазбаўляцца ад такіх новай уладзе трэба як мага хутчэй. Калі яны гэтага не разумеюць, то мне шкада Украіну.

Reply

(The comment has been removed)


Leave a comment

Up