Тупік

Mar 24, 2014 10:43

Глядзў учора выступ Лукашэнка перад журналістамі. Спадабалася, што не дзяліў украінцаў, а рабіў націск, што гэта адзіны народ. Спадабалася як сказаў пра западэнцаў, што гэта вельмі працавіты люд ( Read more... )

дэпрэсіўнае

Leave a comment

ziemlarob March 24 2014, 15:04:39 UTC
Настрой, падобны да Вашага, мяне таксама зараз апанаваў. Не, з зямлёю не звязана. З Украінаю. Проста спрабаваў патлумачыць чалавеку, што нельга безадрыўна сядзець перад зомбаскрыняю, глядзець выключна расійскія каналы, прытым глытаць, не жуючы, цалкам адключыўшы глузды, усё, што шырокай плынню льецца з экрана.
Ну, зрабі ты хоць паўкрока ўбок! Бог дараваў табе розум і волю, каб ты не як бязмоўная істота ішоў толькі туды, куды цябе паганяюць. Паспрабуй усумніцца, падумай, што і людзі, і нацыі на 99 адсоткаў у сваіх учынках дзейнічаюць, зыходзячы з прынцыпу “qui prodest” - каму зыскоўна, выгадна.
Ані! Быццам нешта шчоўкнула ў галаве - здольнасць да цвярозага разважання выключылася... А каб зноў розум запрацаваў, патрэбна нейкая падзея ў ягоным жыцці, што падвядзе яго да мяжы, за якою кроў і жыццё пад пытаннем.
Зрэшты, мабыць, не адно гэта. Пагроза панскага бізуна мецьме амаль гэтакі сама эфект. Дапусцім на хвілінку, што найвышэйшая службовая асоба ў Беларусі павярнула ўсю палітыку на 180 градусаў. Што ж тады? Гарантую Вашэцю, што во гэтыя абедзьве пітэкантропкі, пра якіх пішаце, як га, кульнуцца ў паветры ды, хоць фальшыва, але дружна зацягнуць такія хваласпевы на Ваш адрас, што знямееце ад здзіўлення, хоць пачуццё агіды да іх не толькі не знікне, але яшчэ й узмацніцца.
Але, бы мая нябожчыца бабуля некалі казала, пярун іх бяры, хай ім тое будзе, што яны нам зычаць. На шчасце, мярзотнікаў нашмат меней, чым прыстойных людзей, але, на жаль, яны ляпей арганізаваныя, пагатоў адчуваюць за спіною панскую ўхвалу.

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 18:32:16 UTC
Праблема ў тым, што Беларусь так сама даведзена да ручкі - эканоміка ў стагнацыі, сельская гаспадарка не эфектыўная (аб чым неаднаразова гаварыў і прэм'ер, і міністр сельскай гаспадаркі, і сам Лукашэнка) і трымаецца за кошт аграмадных датацый, вытворчасьць састарэла а мадэрнезацыя што дрэваапрацоўкі, што будаўнічых матэрыялаў паспяхова правалілася. Што будзе з нашай эканомікай без падтрымкі Расіі яскрава паказаў 2011 год. А тады кошт на нафту і газ быў ніжэй, чым нават для Украіны. Нашыя трактары і МАЗы сталі не патрэбныя нават у Расеі пасля ўступлення ў ВТО. Халадзільнікі, тэлевізары, іншая бытавая тэхніка - нашая тлькі зборка- начынка кітайская - мы сядзім на адвертцы ў сусветнай адверткі. Так, пакуль што ёсьць МЗКЦ, БелАЗ, ну і крыху ў электроніцы і прыборабудаванні, і тое прагнуць адціснуць расейцы.
І я не жадаю майданаў-плошчаў, але як так далей пойдзе, то як быць?

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 18:44:33 UTC
Пакуль вышэй, таму і майдана пакуль няма. Але я бачу куды яна коціцца.

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 18:52:28 UTC
Магчыма Вы і маеце рацыю па Украіне. Так, і я апошнім часам чытаю звесткі і змрочнею.
Ведаеце, як кажа мая жонка пасля маіх паходаў на сустрэчы з аппазіцыянерамі :"Ну ты нават да апазіцыі змог стаць апазіцыяй!":) Таму і жадаў бы, каб рэформы пачала гэтая ўлада. А рэформы неабходныя, іначай не Украіна нас, а мы яе дагонім, і то хутчэй чым за 10год.Альбо страцім увогуле і Беларусь, і белаускасьць.

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 20:17:32 UTC
А што дзіўнага? Рэвалюцыя жы ж. Дарэчы, прадпрымальнікаў са Слуцка, якія ездзюць за шмоткамі ў Хмельніцк, ужо два разы абабралі, аб гэтым пісалі ў рэгіянальнай газеце і мы абмяркоўвалі там на форуме. І, ведаеце, нават прарасійскім трллям не прыйшло ў галаву прыпісваць гэта Праваму сектару, ці яшчэ каму. Наладзіць становішча, як паказаў Лукашэнка, можна за адзін-два гады. Але ж і Расея пастараецца перашкодзіць ім.
Мне не зразумела Вашая кропка погляду на гэтыя падзеі. Па першае, я быў гэтым летам ва Украіне, сабіраўся пісаць нататкі, але з-за падзей пасаромеўся - там рэальна адчуваўся бардак і бязуладдзе. І што, працягваць банкруцтва краіны і страту незалежнасці? Па другое, яшчэ пры першай паяранцавай, пры абмяркоўванні на расійскіх тэлеканалах ставілася пытанне, чаму менавіта Януковіч, што, нельга знайсці і раскруціць прарасійскага палітыка хаця б з адной судзімасцю? Ужо тады зразумела было,што Януковіч не будзе дбаць пра Украіну і яе народ - навошта Расія падтрымлівала яго? Па трэцяе - чаму Януковіч не аб'явіў аб сваёй адстаўцы да праліцця крыві? Памылак жа нарабіў барань божа. І магу па пятае, па дзясятае. Зноў жа Крым - усе зразумела, але на зразумела як можа поп праваслаўны сядзець і трындзець, што мы (рускія і украінцы) браты на векі, і што нам (рускім і украінцам) крыўдаваць адзін на аднаго ня варта.
Я не разумею супраць чаго ВЫ?

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 21:46:30 UTC
І я ў такім узросце , калі супраць рэвалюцый, а за эвалюцыі. Але як прымусіць улады Белаурсі за эвалюцыю? Я адкрыта і неаднаразова заяўляў - мне без розніцы хто там будзе дзяліць месцы ля таго карыта, што завецца ўладай - Лукашэнка, Пазьняк, Статкевіч ці яшчэ хто - мне ад таго нічога не зваліцца. Але мяне цікавяць дзве рэчы - развіцце нармальнай эканомікі і развіцце дарослай, адказнай грамдзянскай свядомасьці (грамадскасць - не палітыка - я дыстантынуюсь ад палітыкі, бо досведу юнацтва хапіла, каб зразумець, што для палітыкі я занадта прастакаваты, наіўны і эмацыянальны) Але што рабіць, калі ўлады ідуць зусім у іншым накірунку?
Так , трэба праца, побытавая культура і гэтак далей. Адзін з пастоў, які я задумваў пасля паездкі ў Кіеў, павінен быў называцца " Хлопцы, якая вам Еўропа - у вас Шанхай за Кіеўскай кальцавой" . А яшчэ адзін, пасля нведвання рынку "Машына часу. Пачатак 90х" Я ўсё разумею. Але я бачыў, што ўлады і парадку там няма.
І Пуцін, і ўся Расія маюць уплыў на ўнутраную палітыку як Украіны, тым больш Беларусі, большы чым ЗША. Не мне Вам тлумачыць.
Нацыстаў не люблю. Але нацыстаў у Расіі больш ў тысячы разоў, чым ва Украіне.

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 21:37:47 UTC
Слуцк горад маленькі, таму ўсе ведалі, што тое рабілі звычайная гапата, якой шмат было і ў нас у пачатку 90х. Напрыклад мне, калі вазіў цыгарэты з Масквы, даводзілася два разы "адсцегваць" бандзюкам прама на Беларускім вакзале, а аднойчы на Зялоных горках так прыціснулі, што каліб не мой сябр-саслужывец масквіч, что і не вядома чым бы ўсё скончылася. Пры бязуладдзі крымінал уздымае галаву. Гэта зразумела. А крыміналу бяз розніцы кім называцца - правым сетарам, камуністамі, анархістамі, ці міліцыянтамі.

Reply

(The comment has been removed)

araty March 24 2014, 21:47:40 UTC
Ён гапата. І пазбаўляцца ад такіх новай уладзе трэба як мага хутчэй. Калі яны гэтага не разумеюць, то мне шкада Украіну.

Reply

(The comment has been removed)


Leave a comment

Up