КАХАНКА ЛЮДАВІКА ХV, ЯЕ СЫН І ЖОНКА САДОЎНІКА

Jan 27, 2009 19:51

Каханка Людавіка ХV заўсёды з'ялялася ў свет са сваім дзіцёнкам - хлопчыкам. Прыдворныя пасмейваліся, калі бачылі яе блядскі, шырокі, пласкалобы тварык.
- Не забывайцеся, калі ласка, у прысутнасці каралеўскага сына! - з гонарам кідала яна.
Хлопчык моўчкі ішоў за ёй следам пад посмех натоўпу ў блакітнай, як неба, кашулі. Яе падаравала яму жонка каралеўскага садоўніка. Яна ведала, што сын каханкі - прынц-бенкарт і плакала; яна ведала, што яго маці спіць з садоўнікам. На тульпіяны падалі горкія слёзы.

miniatures

Previous post Next post
Up