Jan 26, 2009 20:50
***
- Вы будзеце даглядаць тры сотні кіпарысаў, прыбіраць прысады, а ўвеснe саджаць касачы, - сказала мне таўстунка cа службы занятасці.
- Спадарыня, а хочаце я буду пудзілам? - зграбаючы свае паперы са стала, сказаў я. - Увосень я буду карміць птушак яблыкамі і дзікім вінаградам.
- Яшчэ адзин жартащник! Не падабаецца праца? Пойдзеце фарбаваць парэнчы Кіраўскага маста, - пазбаўленая гумару, сказала кабета.
Я моўчкі ўпетрыўся на сцяну, пагадзіўшыся, і разглядаў шэрае паліто і капялюшык таўстункі.
- Пудзіла, - кінуў я, зачыняючы дзверы.
P.S. На градах стаялі беспрацоўныя. Увесну тут вырастуць люпіны. У краіне, дзе ёсць пудзіла, абавязкова вырастуць люпіны.
***
Я скраў у "Віцебскіх прадуктах" бутэльку "Cato Negro", нарэзку вяндліны і аддаў іх студэнту за Смаленскім рынкам. Мне хацелася намаляваць яго вочы - вочы вялікага М.. Але не змог - ён прынес мне букет калаў ў падарунак.
Я сказаў, што гэта кветкі памерлых. Ён заплакаў. І я не змог намаляваць яго вочы.
miniatures